У МЗС Іраку зняпраўдзілі словы СК пра «масавыя расстрэлы мігрантаў польскімі памежнікамі»


Прадстаўнік МЗС Іраку Ахмад ас-Сахаф заявіў, што ў іх няма ніякіх доказаў «масавых пакаранняў смерцю мігрантаў на польска-беларускай мяжы», паведамляе іракскае інфармацыйнае агенцтва INA.

Мігранты пазуюць беларускаму фотакарэспандэнту перад дротам на беларуска-польскай мяжы. Кузніца Беластоцкая, Польшча. 17 лістапада 2021 года.
Фота: Policja / Twitter

На гэтым тыдні, 21 чэрвеня, Следчы камітэт Беларусі перадаў Іраку матэрыялы крымінальных справаў пра 135 пацярпелых мігрантаў і звесткі пра «масавыя пакаранні мігрантаў», атрыманыя ад польскага салдата-дэзерціра Эміля Чэчкі.

Аднак на гэта прадстаўнік МЗС Іраку адказаў, што няма ніякіх дакументальных ці юрыдычных сведчанняў злачынстваў, пра якія ідзецца, такіх як сведкі, відэа ці фота. Таксама МЗС Іраку даручыла сваёй амбасадзе ў Варшаве каардынаваць свае дзеянні з польскімі ўладамі пасля непраўдзівых паведамленняў у СМІ.

«7 лютага 2022 года пасольства пачало каардынацыю і расследаванне на высокім узроўні праз адпаведныя органы ў Польшчы, і было даказана, што навіны, апублікаваныя замежнымі і мясцовымі СМІ, былі несапраўднымі», – заявіў Ахмад ас-Сахаф.

Паводле прадстаўніка МЗС, урад Іраку раней сфармаваў спецыялізаваную юрыдычную групу, якая займаецца расследаваннем гэтай справы, і ўдакладніў, што ніводзін грамадзянін Іраку не падаваў скаргі на тое, што было згадана ў навінах.

Ахмад ас-Сахаф адзначыў таксама, што ўрад Іраку сфармаваў спецыялізаваную юрыдычную групу, якая расследуе гэтую справу, і яна прэзентуе сваю справаздачу.

Hавiны
У Менску знайшлі павешаным уцеклага польскага вайскоўца
2022.03.17 17:26

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў