Як адсвяткавалі Дзень Волі ў Варшаве і Вільні


Дзень Волі адзначаць сёлета некалькімі буйнымі імпрэзамі, і першаю з шэрагу стаўся марш і мітынг-канцэрт, арганізаваны Аб’яднаным пераходным кабінетам і партнёрамі ў Варшаве. «Белсат» вёў онлайн-трансляцыю маршу. 

Пачатак акцыі запланавалі на 14:00 на пляцы Трох Крыжоў, фінал – канцэрт на Замкавым пляцы з удзелам Піта Паўлава, гуртоў «Dzieciuki», «The Superbullz», «Atesta», «Belarusian Truestory» і іншых.

Апроч таго, нашыя журналісты рабілі ўключэнні са сталіцы Літвы, а таксама з Беластоку, каб апавесці, як там святкуюць Дзень Волі.

Святкаванне Дня Волі ў Варшаве, Польшча. 24 сакавіка 2024 года. Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Святкаванне Дня Волі ў Варшаве, Польшча. 24 сакавіка 2024 года. Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Святкаванне Дня Волі ў Варшаве, Польшча. 24 сакавіка 2024 года. Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Святкаванне Дня Волі працягнецца і заўтра, найперш для людзей у Беларусі каманда БНР-100 ладзіць онлайн-канцэрт БНР-106. Арганізатары абяцаюць трансляцыю шоу з канцэртам, анансавалі выступы гуртоў «Volski», «J:Морс», «Naviband», «Dzieciuki», «Šuma» і «Nochy».

Святкаванне Дня Волі ў Варшаве, Польшча. 24 сакавіка 2024 года. Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Жанчына і мужчына пазіруюць фатографу падчас канцэрту, прысвечанаму святкаванню Дня Волі, на Замкавай плошчы ў Варшаве, Польшча. 24 сакавіка 2024 года. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Павел Латушка выступае з прамовай падчас канцэрту, прысвечанаму святкаванню Дня Волі, на Замкавай плошчы ў Варшаве, Польшча. 24 сакавіка 2024 года. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Наведвальнікі канцэрту, прысвечанаму святкаванню Дня Волі, на Замкавай плошчы ў Варшаве, Польшча. 24 сакавіка 2024 года. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Гурт «Lity Taler» выступае на канцэрце, прысвечанаму святкаванню Дня Волі, на Замкавай плошчы ў Варшаве. Варшава, Польшча. 24 сакавіка 2024 года. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Бела-чырвона-белыя сцягі лунаюць каля Каралеўскага замка падчас канцэрту, прысвечанаму святкаванню Дня Волі. Варшава, Польшча. 24 сакавіка 2024 года. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

Вось тут мы падрыхтавалі вялікі гайд пра святочныя імпрэзы ў замежжы.

Нагадваем, што адкрыта і публічна святкаваць 106-ую гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў сённяшняй Беларусі вельмі небяспечна.

belsat.eu

Стужка навінаў