Расейскія вайскоўцы зноў абстралялі Херсон: адзін чалавек загінуў


У выніку абстрэлу Херсону двое мірных жыхароў атрымалі раненні, адзін з іх памёр. Пра гэта паведаміў кіраўнік Херсонскай абласной вайсковай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін.

Паводле Пракудзіна, «расейскія акупанты ўдарылі па плаўнях».

«Двое мужчынаў паспелі перасекчы раку. На беразе іх ужо чакалі медыкі, але, на жаль, 55-гадовы мужчына памёр ад асколачнага ранення ў грудзі», – падкрэсліў кіраўнік мясцовай адміністрацыі.

Яшчэ адзін пацярпелы – 77-гадовы жыхар Херсону, які атрымаў раненні канцавінаў і грудной клеткі. Яго шпіталізавалі ў стане сярэдняй цяжкасці.

Акрамя таго, расейскае войска абстраляла складскія памяшканні. Там адбыўся пажар, які ліквідавалі ратавальнікі.

Hавiны
У выніку абстрэлу Херсону загінула як мінімум 6 чалавек
2023.02.21 16:15

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў