Экс-палітвязень Вадзім Хіжнякоў распавёў асноўныя правілы выжывання за кратамі


Былы палітвязень Вадзім Хіжнякоў, якога ў 2020 годзе пакаралі 2,5 гадамі зняволення, распавёў у інтэрвю politzek.me, якіх правілаў варта прытрымлівацца ў месцах пазбаўлення волі.

Экс-палітвязень раіць менш размаўляць з іншымі вязнямі пра сваю крымінальнаю справу і іншыя факты, якія тэарэтычна здольныя стаць падставай для новых абвінавачванняў. Трэба ўлічваць, што сукамернікі могуць працаваць на сілавікоў.

«Людзі часам даверліва расказваюць пра сябе іншым зняволеным, не ўсведамляючы, што гэтую інфармацыю перадаюць аператыўнікам. Што дае магчымасць адкрываць новую крымінальную справу, гэта, на жаль, часта здараецца». – падкрэслівае ён.

Хіжнякоў заклікае не дэманстраваць у зняволенні свой страх, бо гэта можа быць выкарыстана сілавікамі для таго, каб чалавекам маніпуляваць.

«Як сябе натрэнаваць, каб не праяўляць слабасць? Проста зразумець: баіцеся вы ці не, гэта нічога не мяняе. Ты ўжо ў палоне», – падкрэслівае ён.

Хіжнякоў таксама раіць нічога не прасіць у іншых зняволеных, бо гэта можа зрабіць чалавека ўразлівым. Зняволены становіцца даўжніком, а гэта яшчэ адзін рычаг ціску.

«У турме трэба быць сабраным, быць у сваёй шкарлупіне. Там вы будзеце знаходзіцца ў стане псіхалагічнага стрэсу ўвесь час. Зняволеныя (а гэта людзі розных крымінальных артыкулаў, больш крымінальных) адзін аднаго псіхалагічна ўвесь час ядуць, такое ў іх запатрабаванне. У турме жыццё напоўнена бясконцымі падкопамі, людзі адзін аднаго пастаянна падстаўляюць. Адміністрацыя гэтаму патурае, бо негатыў дазваляе ім выкарыстоўваць людзей», – рэзюмуе ён.

Вадзім Хіжнякоў выйшаў на волю 16 лістапад 2022 году, цалкам адбыўшы свой тэрмін зняволення.

Аб’ектыў
Што вядома пра спробу суіцыду Ігара Лосіка?
2023.03.20 21:46

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў