«Белляспаперапрам» павялічыў экспарт сваёй прадукцыі ў Кыргызстан больш як утрая


Па выніках мінулага года прадпрыемствы канцэрну «Белляспаперапрам» экспартавалі прадукцыі ў Кыргызстан больш як у тры разы ў параўнанні з 2021-га, паведамляе прэсавая служба канцэрну. У сваю чаргу журналісты Беларускага расследавальнага цэнтру назвалі Кыргызстан адною з краінаў для абыходу санкцыяў ЕЗ супраць афіцыйнага Менску.

Спілаваныя дрэвы.
Фота: Белсат

Прэсавая служба канцэрну «Белляспаперапрам» распавядае, што Кыргызстан стаўся адным з важных спажыўцоў прадукцыі з Беларусі. Па выніках мінулага года аб’ёмы адгрузак драўнянавалакністых плітаў павялічыліся ў гэтую краіну ў 20 разоў, фанеры – у 14 разоў.

Запатрабаванымі ў гэтай краіне раптам сталася папера з Беларусі, мэбля.

Пры гэтым сваю прадукцыю канцэрн не можа пастаўляць у краіны Захаду праз санкцыі супраць афіцыйнага Менску. Тым не менш улады шукаюць магчымасці абысці абмежавальныя захады. Журналісты Беларускага расследавальнага цэнтру прыйшлі да высновы, што Кыргызстан дапамагае пастаўляць прадукцыю з Беларусі ў ЕЗ. У 2022 годзе экспарт драўніны з Кыргызстану ў ЕЗ вырас у 18 тысячаў разоў у параўнанні з 2021-м. Значна выраслі пастаўкі беларускай драўніны ў Казахстан.

Каментар
У мінусе і экспарт, і імпарт. Што будзе далей з замежным гандлем Беларусі?
2023.01.12 08:00

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў