У Беларусь даставілі 1,1 мільён доз кітайскай вакцыны


З Пекіна ў Беларусь 23 снежня прыляцеў чарговы самалёт з 1,1 млн доз кітайскай вакцыны «Sinopharm» супраць COVID-19, закупленыя беларускім бокам, паведамляюць у МНС.

У Беларусь даставілі кітайскую вакцыну.
Фота: modmilby / Telegram

Вакцыну даставілі самалёт Іл-76 Узброеных Сіл Беларусі. Груз суправаджалі работнікі МНС і аператыўна арганізавана яго разгрузку.

У Мінабароны заявілі, што палёт праходзіў на працягу дзевятнаццаці з паловай гадзін з пасадкамі для дазапраўкі ў Расеі. Ваенныя лётчыкі перасеклі 13 500 кіламетраў і пяць гадзінных паясоў у кожны бок.

У Беларусь даставілі кітайскую вакцыну.
Фота: modmilby / Telegram
МНС прымае партыю кітайскай вакцыны.
Фота: mchs112by / Telegram

Раней у Міністэрстве аховы здароўя з 27 снежня планавалі прывіваць дзяцей ва ўзросце 12-17 гадоў менавіта «Sinopharm» (Vero Cell).

Hавiны
Мінздароўя дазволіла прышчапляць дзяцей ад COVID-19. Вакцынацыя пачнецца ўжо напрыканцы снежня
2021.12.21 11:28

АД, belsat.eu

Стужка навінаў