Працаўнікі ГУБАЗіК з Менску затрымалі ў Салігорску актывіста Паўла Батуева. У межах якой справы яго затрымалі, пакуль не вядома, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Салігорскага актывіста Паўла Батуева затрымалі, калі ён ішоў забіраць дачку з дзіцячага садка. Вядома, што яго затрымалі працаўнікі ГУБАЗіК з Менску. Яны павезлі Паўла на ператрус у хату бацькі, дзе ён жыў апошнім часам, а потым на другі ператрус на яго асноўнай кватэры.
У межах якой справы сілавікі зладзілі ператрусы, пакуль не вядома.
СК belsat.eu