«Белсат» пакажа онлайн мітынг-канцэрт з Дня Волі ў Варшаве


У Варшаве 25 сакавіка пройдзе святочны мітынг-канцэрт да 105-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. «Белсат» выступіў галоўным партнёрам святочнай акцыі, што пачнецца а 17:00 (15:00 паводле польскага часу).

У падзеі возьмуць удзел беларускія палітыкі, актывісты і вядомыя музыкі: Atesta, 23:34, Дом сувязі, Lity Taler, Dzieciuki, NRM.by, Сяржук Доўгушаў, Shuma, Пётр Клюеў, Ketevan.

«Белсат» будзе весці онлайн-трансляцыю падзеі.

Афіша імпрэзы. Прадстаўлена рэдакцыі

Запрашаем беларусаў з усяго свету далучацца да стрыму, каб святкаваць Дзень Волі разам!

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў