«Хімікаў», якія адбываюць пакаранне ў ПУАТ № 43 у Магілёве, масава адпраўляюць галасаваць датэрмінова


У Магілёве асуджаных на «хімію» масава выпраўляюць галасаваць датэрмінова, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Так, у першы дзень датэрміновага галасавання 22 лютага «хімікаў», якія не былі задзеяныя ў працы, вадзілі галасаваць.

Hавiны
У першы дзень датэрміновага галасавання прагаласавалі 6,19 %
2022.02.22 20:53

23 лютага адміністрацыя загадала прагаласаваць тым, хто быў на працы. Тых, хто не мог самастойна схадзіць, абяцалі падвезці.

Вядома, што ў ПУАТ № 43 у Магілёве адбываюць пакаранне 20 палітзняволеных.

Аналітыка
Якія законы ўжо парушылі падчас рыхтавання да «рэферэндуму»
2022.02.23 07:30

Рэферэндум аб змяненнях у Канстытуцыю Беларусі пройдзе ў нядзелю 27 лютага. З 22 да 26 лютага адбываецца датэрміновае галасаванне.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў