У першы дзень датэрміновага галасавання прагаласавалі 6,19 %


У Беларусі стартавала датэрміновае галасаванне на так званым рэферэндуме. І ўжо ў першы дзень галасавання яўка грамадзянаў склала 6,19 %, паведамляе ЦВК.

Паводле падлікаў ЦВК, у першы дзень датэрміновага галасавання на так званым рэферэндуме ў Берасцейскай вобласці атрымалі бюлетэні 6,26 %, грамадзянаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы ўдзельнікаў рэферэндуму, у Віцебскай – 6,37 %, у Гомельскай – 8,75 %, Гарадзенскай – 4,14%, у Менскай – 6,38 %, у Магілёўскай – 5,08 %, у сталіцы – 5,58 %.

Агулам у Беларусі прагаласавалі 6,19 % выбарнікаў.

27 лютага ў Беларусі мусіць адбыцца так званы рэферэндум аб змене Канстытуцыі. Датэрміновае галасаванне распачалося 22 лютага.

Аналітыка
Рэпрэсіі, мабільныя групы і пазбаўленне права голасу. Што трэба ведаць пра так званы рэферэндум
2022.02.22 07:30
Аналітыка
Рэпрэсіі, мабільныя групы і пазбаўленне права голасу. Што трэба ведаць пра так званы рэферэндум
2022.02.22 07:30

ММ belsat.eu

Стужка навінаў