На памежным пераходзе Тэрэспаль – Берасце чарга на 9 кіламетраў


Напярэдадні святаў на беларуска-польскім памежжы Тэрэспаль – Берасце ў бок Беларусі ўтварылася чарга на прыблізна 9 кіламетраў.

Чарга на мяжы Тэрэспаль Берасце.
Фота: Myfin.by / Telegram

Паводле Myfin.by, час чакання можа складаць больш 30 гадзінаў.

У памежных чатах людзі заклікаюць адно аднаго тэлефанаваць у розныя інстанцыі, «іначай Новы год тут сустрэнем».

На 8:00 некаторыя асобы, якія ехалі ў бок Беларусі аўтобусамі, адзначалі, што стаялі з 2:00 уночы, перад імі было каля 18 аўтобусаў.

Нагадаем, што ў сярэдзіне месяца на беларуска-літоўскай мяжы таксама паўстала вялізная чарга, толькі з фураў: 15 снежня на чатырох КПП сабраліся 1760 машынаў, час пропуску вагаўся ад 54 да 142 гадзінаў. Гэткія чэргі сталіся своеасаблівым рэкордам 2023 года на памежжы.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў