Максімум 2023 года: чаканне кіроўцаў фур на мяжы Літвы з Беларуссю вырасла да шасці сутак


Больш за 1 700 фур стаяць у чаканні на мяжы Літвы і Беларусі, на некаторых пераходах кіроўцам давядзецца чакаць пропуску шэсць сутак, піша ТАСС.

Репортаж с польско-белорусской границы, пограничный контроль, проверка, грузовик, пограничный пункт Бобровники на границе с Польшей, транспортный контроль, дальнобойщики, большегрузы
Здымак мае ілюстрацыйны характар
Фота: ЮШ / Белсат

Так, 15 снежня па стане 16:00 на чатырох КПП для аўтамабільнага транспарту сабралася 1 760 велікагрузаў. Час пропуску вар’іруецца ад 54 да 142 гадзін.

Самая вялікая чарга ўтварылася на найбольш запатрабаваным КПП у населеным пункце Медзінінкай (Меднікі), дзе ў 142-гадзінным чаканні прастойваюць 710 грузавікоў. Менш за ўсё машын (260 фур) стаіць на КПП у Райгардасе (Прывалка), але і ім прыйдзецца чакаць 54 гадзіны.

У мінулыя выходныя максімальнае чаканне на КПП складала 110 гадзін. Звычайна з пачаткам працоўнага тыдня чарга скарачаецца, але гэтым разам такога не адбылося. У аўторак самае доўгае чаканне складала 128 гадзін.

Такія чэргі фур на ўездзе з Літвы ў Беларусь зʼяўляюцца максімумам 2023 года.

СП, belsat.eu

Стужка навінаў