Расейца асудзілі за паведамленні аб «тэрарызме». «Пацярпелі» 450 месцаў у Беларусі


Расейца прысудзілі да 2,5 года пазбаўлення волі і штрафу за лжывыя паведамленні аб тэрарыстычных пагрозах у Беларусі і Расеі, паведамляе ФСБ Расеі.

26 красавіка 2019 года. Сапёры ўнутраных войскаў дзяжураць за будынкам кінатэатру «Кастрычнік». Фота – «Белсат»

Асуджаны – 19-гадовы хлопец з Омску. Ён напісаў пра 450 пагрозаў для аб’ектаў у Беларусі і 395 – у Расеі. Лісты расеец адправіў з электронных паштовых адрасоў замежных даменаў у сакавіку–траўні 2021 года.

Паводле звестак ФСБ, ягонымі мішэнямі былі ўстановы адукацыі і аховы здароўя, органы ўлады і кіравання, сацыяльная і транспартавая інфраструктура Расеі і Беларусі.

Крымінальную справу на яго завялі паводле артыкулу «Загадзя лжывае паведамленне аб акце тэрарызму». З «улікам дзейнага раскаяння і супрацы са следствам», акрамя тэрміну, ён пакараны штрафам памерам 2,5 млн расейскіх рублёў (каля 94 тысячаў беларускіх рублёў).

Аб’ектыў
268 школ «замініравалі». Што гэта было?
2021.05.31 22:28

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў