Брытанская выведка: страты расейцаў пасля штурму Аўдзееўкі павялічыліся на 90 %


Нядаўнія расейскія штурмы пад Аўдзееўкай прывялі да таго, што страты ў войску РФ павялічыліся на 90 %, заяўляе брытанская выведка ў сваёй справаздачы.

Баец Збройных сілаў Украіны. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Генеральний штаб ЗСУ / Facebook

«Нядаўнія расейскія штурмы ў Аўдзееўцы прывялі да павелічэння стратаў на 90 %, зафіксаваных Міністэрствам абароны Украіны», – гаворыцца ў паведамленні выведкі Вялікай Брытаніі.

Паводле брытанскіх выведнікаў колькасць агульных стратаў з пачатку вайны ва Украіне можа сягаць у расейскім войску да 190 тысячаў забітых і параненых (150 – 190 тыс). І да 290 тысячаў (240 – 290 тыс) – калі ўлічваць часова выведзеных са строю. І гэта без уліку забітых і ўзятых у палон наймітаў групоўкі Вагнэра.

Галоўным фактарам здольнасці Расеі абараняць захопленыя тэрыторыі Украіны, якія яна кантралюе, ці праводзіць контратакі, з’яўляецца толькі павелічэнне колькасці асабістага складу, зазначаецца ў аналізе брытанскай выведкі.

Звесткі брытанскай выведкі блізкія да колькасці стратаў расейцаў, якія падае штодня Генштаб ЗСУ. На раніцу 22 кастрычніка, паводле Генштабу, было ліквідавана з пачатку вайны каля 294 тысячаў расейскіх вайскоўцаў. Удакладняецца, што толькі за апошнія содні ЗСУ ліквідавала 980 расейскіх салдат, 18 танкаў, 9 БПЛА.

Агляд
Расейцы нясуць вялізныя страты пад Аўдзееўкай. Што вядома?
2023.10.20 19:48

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў