Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 22 жніўня


«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 22 жніўня чытайце ў нашым аглядзе.

Расейскія войскі з «Градаў» абстралялі Нікапаль раніцай 22 жніўня, пацярпелі чатыры чалавекі. На здымку мясцовы рынак.
Фота: dnipropetrovskaODA/ Telegram

З моманту поўнамаштабнага ўварвання расейскага войска ва Украіну пайшоў 180-ы дзень. Паводле звестак Генеральнага штабу ЗСУ, за гэты час страты акупантаў дасягнулі 45 400 чалавек забітымі.

У гэты ж час кіраўнік ЗСУ Валерый Залужны агучыў лічбу ў 9 тысяч загінулых украінскіх салдат у вайне з Расеяй. 

Цягам апошніх содняў на валынскім, палескім і сіверскім кірунках істотных зменаў не адбылося. На апошнім вораг абстраляў з артылерыі ваколіцы населеных пунктаў Кацярынаўка і Абады Сумскай вобласці. 

На харкаўскім кірунку расейцы абстралялі ваколіцы паселішчаў Світлічнае, Слатына, Пітомнік, Пятроўка, Пішчанае, Гусараўка, Масьпанава, Крынічнае і Прышыб.

На славянскім кірунку праціўнік намагаўся наступаць у бок лініяў населеных пунктаў Даўгенькае – Дзіброўна, Юражкаўка – Новая Дзмітраўка, але поспеху не меў ды адышоў.

Варожыя абстрэлы на гэтым кірунку былі зафіксаваныя каля населеных пунктаў Дзіброўнага, Мазанаўкі і Даліны.

Hавiны
Полк імя Кастуся Каліноўскага папоўніўся батальёнам «Ліцвін»
2022.08.22 11:42

На краматорскім кірунку расейскія войскі наступаюць у бок лініі Спірнае – Вясёлае. 

Таксама былі зафіксаваныя абстрэлы каля Раздолаўкі, Грыгораўкі, Верхнякаменскага, Дронаўкі і Серабранкі.

На бахмуцкім кірунку акупанты праводзілі наступальныя баі ў бок лініяў населеных пунктаў Вяршына – Кодзема, Гладосава – Кодзема, але поспеху не меў. Цяпер баявыя дзеянні працягваюцца на кірунках Страпаўка – Салядар, Пакроўскае – Бахмут, Траўневае – Кодзема, Семігор’е – Зайцава і Гладосава – Курдзюмаўка.

Варожыя абстрэлы былі зафіксаваныя каля населеных пунктаў Салядар, Зайцава і Белагораўка.

На аўдзееўскім кірунку падраздзяленні праціўніка намагаліся праводзіць штурмавыя дзеянні ў бок лініяў населеных пунктаў Спартак – Вопытнае, Навасёлаўка Другая – Краснагораўка, Данецк – Первамайскае, Піскі – Невельскае, Лазавое – Невельскае, але поспеху гэтыя дзеянні не прынеслі.

Абстрэлы зафіксаваныя каля Вопытнага, Мар’інкі, Піскоў, Аўдзееўкі і Невельскага.

Расейскія войскі абстралялі школу ў Данецку 22 жніўня.
Фота: pavlokyrylenko_donoda/ Telegram

Між тым амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) адзначае, што расейскія войскі не могуць скарыстацца выгадай з папярэдніх поспехаў у раёне Бахмуту і Аўдзееўкі, таму ў бліжэйшыя месяцы яны не здолеюць захапіць больш тэрыторыяў Украіны.

На навапаўлаўскім кірунку акупанты абстралялі ваколіцы населеных пунктаў Вуглядар, Вялікая Навасёлка і Паўлаўка.

На запарожскім кірунку расейцы праводзілі наступ у бок лініі Макараўка – Урэмаўка, але поспеху не мелі ды адышлі назад.

Удары з танкаў і артылерыі былі нанесеныя па тэрыторыі каля населеных пунктаў Даражнянка, Навасёлка і Малая Такмачка, авіяўдары – каля Малой Такмачкі і Альгоўскага.

Hавiны
Інстытут вывучэння вайны: Расейскія войскі не змогуць захапіць больш тэрыторыяў у бліжэйшыя месяцы
2022.08.22 09:42

На паўднёвабужскім кірунку абстрэлы ўкраінскіх пазіцыяў былі зафіксаваныя каля населеных пунктаў Вялікае Артакова, Лазавое, Таўрыйскае, Сцепавая Даліна, Первамайскае, Кісялёўка, Чырвоная Даліна, Пацёмкіна, Прыбужскае, Паруціна, Паляна, Новааляксандраўка і Партызанскае. Авіяўдары расейцаў былі нанесеныя па ваколіцах Зарычнага, Белай Крыніцы і Андрэеўкі.

Разам з тым удзень 22 жніўня ўкраінскія войскі ў чарговы раз атакавалі Антонаўскі мост у Херсонскай вобласці. 

Дарадца кіраўніка Херсонскай ОВА Сяргей Хлань паведаміў, што ЗСУ не проста ўдарылі па мосце, а зрабілі гэта менавіта ў той момант, калі па ім рухалася калона расейскіх машын з боепрыпасамі. Цяпер, паводле Хланя, аднавіць мост немагчыма. 

На мікалаеўскім кірунку расейцы праводзілі штурмавыя дзеянні ў ваколіцах населенага пункту Благадатнае, мелі частковы поспех.

Hавiны
Украінцы зноў нанеслі ўдары па Антонаўскім мосце ў Херсоне
2022.08.22 16:47

BK belsat.eu

Стужка навінаў