Палітвязня Паўла Севярынца пераводзяць на турэмны рэжым


Палітвязню, сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўлу Севярынцу робяць больш жорсткім рэжым зняволення. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». 

Павел Севярынец на судзе.
Фота: radiosvaboda / Telegram

21 чэрвеня ў Шклове адбыўся суд па замене Паўлу Севярынцу рэжыму ўтрымання. Суддзя Аляксандр Тараканаў пастанавіў перавесці палітыка ў турму тэрмінам на тры гады. Хутка яго этапуюць з калоніі.

Палітык знаходзіцца за кратамі з чэрвеня 2020 года. У траўні 2021-га яму прысудзілі сем гадоў калоніі за нібыта падрыхтоўку масавых беспарадкаў. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

У красавіку адміністрацыя папраўчай калоніі № 17 прызнала Севярынца «злосным парушальнікам рэжыму». Яго ўтрымлівалі ў ШІЗА некалькі месяцаў, а потым перавялі ў ПКТ на 3 месяцы. Вядома, што ў яго праз гэта пачаліся праблемы са здароўем.

Каментар
Паўлу Севярынцу зменяць рэжым утрымання, магчыма – перавядуць у турму
2023.06.20 13:47

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў