Прысуд былому спецназаўцу Юрыю Гараўскаму будзе вынесены 28 верасня


Прысуд у справе былога беларускага спецназаўца, датычнага да знікнення апазіцыйных палітыкаў, будзе вынесены 28 верасня а 15-й гадзіне, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Юрый Гараўскі.
Фота: «Deutsche Welle»

Суд над Юрыем Гараўскім праходзіў 19-20 верасня ў судзе кантону Санкт-Гален у Швейцарыі. Пракурор запатрабаваў для экс-спецназаўца 3 гады зняволення, 2 з якіх – умоўна. Прысуд будзе вынесены ў пісьмовай форме – вусна яго агучваць не будуць.

Былы баец беларускага САХРу Юрый Гараўскі ў 2019 годзе публічна заявіў пра сваю датычнасць да знікнення апазіцыйных палітыкаў. У 1999 годзе ў Беларусі зніклі былы міністр унутраных справаў Юрый Захаранка, экс-кіраўнік Цэнтрвыбаркаму Віктар Ганчар і бізнесовец Анатоль Красоўскі. Афіцыйнае расследаванне знікнення вынікаў не дало, праз дваццаць гадоў яго зусім спынілі.

Гісторыі
У Швейцарыі пачалі судзіць чальца беларускага «эскадрону смерці». Завядзення справы дамагаліся 24 гады
2023.09.19 14:35

На судзе Юрый Гараўскі папрасіў прабачэнне ў родных і блізкіх выкрадзеных і забітых палітыкаў. Былы спецназавец разлічвае на ўмоўны тэрмін, бо прызнаўся ў выкраданнях і віны не адмаўляе.

Дачка Юрыя Захаранкі лічыць, што тэрмін пакарання, які для Гараўскага запатрабаваў пракурор, занадта малы.

Каментар
«Мінімум 20-гадовы тэрмін». Дачка забітага Юрыя Захаранкі пракаментавала суд над Гараўскім
2023.09.21 00:39

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў