Гарбунова: У Беларусі можа быць больш як 5000 палітвязняў


Рэальная колькасць палітвязняў у Беларусі можа быць на тры тысячы большай, чым ёсць у спісах праваабаронцаў. Пра гэта заявіла прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету ў сацыяльных пытаннях Вольга Гарбунова.

Вольга Гарбунова. Вільня, Літва. 12 студзеня 2023 года.
Фота: Аляксандр Шчыры

«Палітвязынак і палітвязняў можа быць у тры разы больш, чым мы думаем. І клапаціцца трэба аб кожнай і кожным», – заявіла Вольга Гарбунова.

Яна адзначыла, што ў Беларусі, паводле падлікаў праваабаронцаў, 1500 палітвязняў. Але толькі на адной Гомельшчыне Следчы камітэт са жніўня 2020 год завёў 1500 «экстрэмісцкіх» крымінальных справаў, тады як праваабаронцам было вядома пра 492 з іх, ці 33%.

Гарбунова тлумачыць гэта страхам сваякоў палітвязняў «пагоршыць умовы ўтрымання і пазбавіць апошняга шанца на вызваленне ці перакваліфікацыю артыкулу». Таксама «палітычны пераслед нярэдка маскіруецца пад эканамічнымі артыкуламі, «хуліганствам», «наркатычнымі» справамі і іншым».

Апроч таго, заявіла прадстаўніца АПК, падыход праваабаронцаў часам перашкаджае прызнанню палітвязнямі тых, каго абвінавачваюць у гвалце супраць сілавікоў і пашкоджанні маёмасці.

«Зыходзячы з падлікаў і сведчанняў відавочцаў, у турмах па палітычных матывах можа знаходзіцца 4500-5000 чалавек. Ці нават больш», – сказала Гарбунова.

Паводле яе, варта дапамагаць кожнаму, «не звяртаючы ўвагі на фармальны статус затрыманага чалавека».

Гісторыі
Былы палітвязень Валянцін Лабачоў: «Патрэбна больш дапамогі. Некаторыя «палітычныя» пасля вызвалення проста жабруюць»
2023.04.21 07:35

Пра неабходнасць узмацнення дапамогі былым палітвязням заявіў магілёўскі актывіст Валянцін Лабачоў. Паводле яго, «некаторыя палітычныя пасля вызвалення проста жабруюць».

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў