Міністры Еўразвязу ў панядзелак абмяркуюць пытанне Беларусі


Міністры замежных справаў Еўрапейскага Звязу абмяркуюць магчымасць увядзення новых санкцыяў супраць уладаў Беларусі.

Паседжанне Рады замежных справаў Еўразвязу, на якім абмяркуюць пытанне Беларусі, ініцыявалі Польшча, Літва і Румынія. Пра гэта паведаміў дарадца Святлана Ціханоўскай Франак Вячорка.

«Гэта звязана з драконаўскімі прысудамі журналістам, актывістам і пачаткам суда над Бабарыкам. Заўтра таксама абмяркуюць і 4-ы пакет санкцыяў, які ў працэсе падрыхтоўкі», – заявіў ён.

Hавiны
Святлана Ціханоўская папросіць улады Швейцарыі пашукаць схаваныя актывы Лукашэнкі
2021.02.21 12:00

Нагадаем, што лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская плануе правесці перамовы з уладамі Швейцарыі наконт замарожвання актываў Лукашэнкі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў