З Ялты ў Менск запускаюць першы афіцыйны аўтобус


20 кастрычніка з Крыму ў Менск пачне хадзіць афіцыйны пасажырскі аўтобус. Пра гэта паведамілі акупацыйныя ўлады ўкраінскага паўвостраву. 

Крымскі мост.
Фота: Анна Иларионова / Pixabay

Аўтобус паедзе маршрутам Ялта – Алушта – Сімферопаль – Феадосія – Керч – Менск. Дарога забярэ больш за сорак гадзінаў. Рэйс запланаваны з перыядычнасцю адзін раз на чатыры дні.

Агляд
Як змянялася пазіцыя Лукашэнкі наконт Крыму і Данбасу. І ці змянялася яна
2023.04.21 10:23

Яшчэ 23 сакавіка 2014 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Кіеў сам даў падставу Маскве «адцяць Крым», а «Расея ўмяшалася, калі ўбачыла, што душаць нават не расейскі, а славянскі свет, калі навісла пагроза над Крымам, які некалі належаў Расеі, дзе з двух з лішнім мільёнаў паўтара мільёна расейцаў і наогул блізу двух, якія такой палітыкі не прымаюць».

Аднак непрызнанне Крыму расейскім юрыдычна Лукашэнка тлумачыў толькі тым, што Крамлю «такі пасярэднік патрэбны». А таксама нежаданнем расейскіх уладаў аплаціць яму наступствы санкцыяў за такое прызнанне.

Аднак ужо 1 чэрвеня 2021 года Лукашэнка абяцаў адкрыць авіярэйсы ў Крым, бо «ў нас ёсць свой санаторый у Крыме, у Місхоры, куды людзі заўсёды ездзілі, лёталі». Вінаватая ў праблемах, як вынікае з ягоных словаў, Украіна, якая далучылася да еўрапейскіх санкцыяў за пасадку самалёта «Ryanair» і зладзіла «гэтую каніцель, гэтую камбінацыю на ўзроўні правакацыі».

4 лістапада 2021 года Лукашэнка перадаваў крымчанам «самыя цёплыя віншаванні» і «зычэнні моцнага здароўя і мужнасці ў гэты няпросты час». І нават сам меў намер наведаць Крым. Але ён не паляцеў і рэйсаў не адкрыў. Толькі адправіў дэлегацыю прапагандыстаў.

«Крым дэ-факта – гэта расейскі Крым. Пасля рэферэндуму і дэ-юрэ Крым зрабіўся расейскім», – заявіў Лукашэнка 30 лістапада 2021 года ў гутарцы з Дзмітрыем Кісялёвым, разгарнуўшы сваё выказванне ад 28 сакавіка 2014 года.

Таксама да словаў пра тое, што Кіеў без бою здаў Крым, Лукашэнка дадаў, што ў 2014 годзе ўкраінскія вайскоўцы самі прапанавалі расейцам: «Пытанне Крыму трэба вырашаць» – інакш ён бы, маўляў, стаў натаўскім.

Hавiны
Навошта Лукашэнка прызнаў Крым расейскім? Што пішуць у Беларусі, Украіне і Расеі
2021.12.02 01:59

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў