Лукашэнка раскрытыкаваў АДКБ. Чаго ён ад яе хоча


Аляксандр Лукашэнка 20 чэрвеня правёў сустрэчу з міністрамі замежных справаў дзяржаваў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы – расейскацэнтрычнага саюзу, які меў амбіцыі зрабіцца «другім NATO». Лукашэнку, мяркуючы з паведамленняў дзяржаўных медыяў, не спадабаўся цяперашні стан АДКБ.

Сцягі АДКБ
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Сцяг АДКБ (злева) і сцягі дзяржаваў – чальцоў АДКБ. Менск, Беларусь. 25 траўня 2023 года.
Фота: Odkb-csto.org

АДКБ узнікла ў 2002 годзе на базе дамовы аб калектыўнай бяспецы, падпісанай яшчэ ў 1992 годзе. Тая дамова мае артыкул 4 аб калектыўнай абароне, падобны да артыкулу 5 дамовы NATO. У АДКБ уваходзяць Беларусь, Расея, Арменія, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан. Раней з яе выйшлі Азербайджан, Грузія і Узбекістан, цяпер Арменія не выключае выхаду з арганізацыі. У 2023 годзе Беларусь фармальна старшынюе ў АДКБ.

Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ранейшую крытыку АДКБ за бяздзеянне, за адсутнасць эканамічнай інтэграцыі ў вайсковым саюзе, за незаўважнасць голасу чальцоў саюзу.

Сцісла пераказваем з цытатаў БелТА тое, што сказаў Лукашэнка.

  • Арганізацыю «часам правільна» крытыкуюць за недахопы ў рашэнні канкрэтных праблемаў, крытыка гучыць з боку кіраўнікоў спецслужбаў і сакратароў саветаў бяспекі дзяржаваў-чальцоў. Але не варта спяшацца выходзіць з арганізацыі, як тое зрабіла Грузія.
  • Між чальцамі АДКБ Кыргызстанам і Таджыкістанам быў узброены канфлікт, у гэтую праблему трэба «пагружацца». Прэтэнзіі Арменіі аб неўмяшанні АДКБ у час нападу на яе Азербайджану «абгрунтаваныя». У Цэнтральнай Азіі і Закаўказзі таксама «неспакойна». У АДКБ праблемы «абыходзяць», не хочуць іх вырашаць. Пытанні ўжо «не проста стаяць, а лямантуюць».
  • Дзяржавы Захаду ўжо «лезуць» у названыя канфлікты. Еўрапейцы папракаюць дзяржавы АДКБ і Беларусь у тым ліку тым, што «мы тут суверэнітэт губляем і гэтак далей». А тыя самі «адмовіліся ад суверэнітэту», бо адмовіліся ад танных энерганосьбітаў з Расеі.
  • Трэба паглыбляць узаемадзеянне з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацыяў і Шанхайскай арганізацыяй супрацы; выступаць ад імя АДКБ на міжнародных пляцоўках, бо «нас спецыяльна не хочуць чуць», «мы як костка ў горле для кагосьці – то NATO, то Еўразвязу, то амерыканцам разам з імі». Асобна на Захадзе не хочуць чуць «ініцыятывы Беларусі ў аднаўленні даверу, умацаванні рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі».
  • Трэба выпрацаваць план супольных дзеянняў у эканоміцы, бо «ціснуць нас будуць», і нават калі скончыцца вайна ва Украіне, «ад нас не адчэпяцца». Дзяржавы АДКБ «будзем лічыць, у ізаляцыі, як Савецкі Саюз», «але мы павінны выжыць», каб цалкам ці амаль цалкам сысці ад імпарту, бо няма часу «спадзявацца, што зноў да нас нехта прыйдзе, штосьці створыць, а потым пойдзе».
  • Трэба «навучыцца нарошчваць» высілкі ў інфармацыйна-аналітычным і медыйным полі, бо «сур’ёзных вынікаў пакуль не відаць».
Hавiны
Святлана Ціханоўская прадказала выхад Беларусі з АДКБ і Саюзнай дзяржавы
2023.02.18 20:49

Чальцы АДКБ прызнаюць праблемы з адзінствам

Лукашэнка раней не выступаў з такой жорсткай крытыкай АДКБ і нават хваліў яе за падтрыманне падчас выбараў-2020, а былы Генеральны сакратар АДКБ, беларус Станіслаў Зась дапускаў адно асцярожную стрыманую крытыку.

Дзейны Генеральны сакратар АДКБ, казах Імангалі Тасмагамбетаў падтрымаў тэзу Лукашэнкі пра супрацу і сказаў, што асноўны прыярытэт на час беларускага старшынёўства ў АДКБ – гэта «адзінства ўнутры нашай арганізацыі».

На сустрэчы ў Менску прысутнічаў міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў. Ён, паводле расейскіх медыяў, абвінаваціў Захад у спробах унесці раскол у АДКБ. Ці адказваў ён на крытыку з боку Лукашэнкі, не паведамляюць.

Расея публічна не рэагуе або амаль не рэагуе на крытыку АДКБ. Калі АДКБ замест міратворцаў выправіла ў Арменію толькі назіральную місію, Арменія стала казаць пра выхад з арганізацыі. І калі Арменія скасавала ўдзел у супольных вучэннях, АДКБ паставілася да гэтага «з разуменнем». Амаль ніякай рэакцыі не было і на тое, што ад вучэнняў АДКБ на сваёй тэрыторыі адмовіўся Кыргызстан. Чальцы АДКБ не падтрымалі расейскага нападу на Украіну сваімі войскамі.

Каментар
Актыўнасці на лініі Саюзнай дзяржавы, СНД і АДКБ. Што адбываецца? Каму сігналізуюць?
2023.06.09 08:00

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў