Палітвязня Эдуарда Бабарыку плануюць перавесці на турэмны рэжым


Эдуарда Бабарыку трымаюць у памяшканні камернага тыпу, рыхтуючыся да яго перавода ў турэмныя ўмовы ўтрымання, піша «Наша ніва». Палітвязня фактычна не размеркавалі ў калоніі ў атрад, а адразу закідалі дысцыплінарнымі спагнаннямі і ізалявалі ад іншых зняволеных.

Эдуард Бабарыка.
Крыніца: viktarbabarykaofficial / Telegram

Умовы ўтрымання Эдуарда Бабарыкі хочуць зрабіць больш жорсткімі. Палітвязня плануюць перавесці на турэмны рэжым. Маладзён трапіў у бабруйскую калонію №2 напрыканцы 2023 года або напачатку 2024 года – дакладная дата не вядомая.

Бабарыку-малодшага фактычна так і не размеркавалі ў адзін атрад, яго адразу закідалі дысцыплінарнымі спагнаннямі і ізалявалі ад іншых зняволеных. Палітвязня каралі штрафным ізалятарам, цяпер ён у памяшканні камернага тыпу. Фармальныя парушэнні даюць магчымасць перавесці на турэмныя ўмовы ўтрымання.

Паводле такой схемы з калоніі ў турму хутка перавялі юрыста Юрася Зянковіча, паплечніка Міколы Аўтуховіча Уладзіміра Гундара, расейца Ягора Дуднікава, а таксама мастака Алеся Пушкіна, які памёр праз нясвоечасовую медычную дапамогу.

Агляд
Беларускі мартыралог. Яны загінулі за часы лукашызму
2023.07.13 08:00

Калі ў калоніі зняволеныя маюць хоць якую-кольвек актыўнасць і магчымасць перасоўвання па тэрыторыі, то ў турме амаль заўсёды знаходзяцца ў камеры.

Эдуарда схапілі разам з бацькам, Віктарам Бабарыкам, 18 чэрвеня 2020 года. Маладзёна абвінавацілі паводле артыкулаў аб дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, аб распальванні варожасці і аб ухіленні ад падаткаў. Віны ён не прызнаў.

Бабарыку-малодшага трымалі ў СІЗА паўтара гады, аднак гэты тэрмін не залічылі. Суддзя Уладзімір Арэшка прызначыў яму 8 гадоў.

Разбор
Зварот у міжнародныя суды ад нашага імя. Што дае чарговая справаздача ААН пра рэпрэсіі ў Беларусі?
2024.03.19 07:00

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў