Вайскоўцы абмяркоўваюць Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі


На пасяджэнні Савету бяспекі вайскоўцы з Аляксандрам Лукашэнкам абмеркавалі праект абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі. Пра новаўвядзенні ў дакуменце піша БелТА.

Дзяржаўны сакратар Савету бяспекі Аляксандр Вальфовіч. Фота: modmilby / Telegram
Дзяржаўны сакратар Савету бяспекі Аляксандр Вальфовіч.
Фота: modmilby / Telegram

Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з вайскоўцамі 20 лютага заявіў, што ў Беларусі неабходна адаптаваць Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі пад сённяшнія рэаліі:

«Геапалітычная цікавасць да Беларусі з боку заходняга гегемона – гісторыя не аднаго стагоддзя. Але тэхналогіі і метады вядзення гібрыдных войнаў пастаянна ўдасканальваюцца. А мы павінны глядзець яшчэ далей і працаваць на апярэджанне».

Дзяржаўны сакратар Савету бяспекі Аляксандр Вальфовіч распавёў, што ў абноўленым дакуменце з’явіцца тэрмін «электаральны суверэнітэт». Паводле яго, гэта права без умяшання звонку ладзіць выбары і рэферэндумы.

Акрамя гэтага, у канцэпцыі зʼявілася біялагічная бяспека. Усебеларускі народны сход стаўся асобным субʼектам у канцэпцыі.

Праект канцэпцыі чыноўнікі абяцаюць зацвердзіць у наступным годзе.

Hавiны
Лукашэнка хоча, каб кожны беларус умеў абыходзіцца са зброяй
2023.02.20 12:37

Алена Аляксандрава belsat.eu

 

Стужка навінаў