У Менску распачаўся суд над удзельнікамі «атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі»


У Менскім абласным судзе 19 кастрычніка распачаўся суд у справе «атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі», якія ў Беларусі прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй. Сярод фігурантаў – адразу пяць чалавек: Дзмітрый Сасноўскі, Аляксей Глотаў, Наталля Мацвеева, Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Фігуранты справы «атрадаў грамадзянскай самаабароны» (АГСБ).
Фота: БелТА

Суд пакуль праходзіць у адкрытым рэжыме. Усім фігурантам пагражаюць вялікія тэрміны зняволення, яны ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ. Справу прызначаны разглядаць суддзя Сяргей Епіхаў. 

Агулам людзей судзяць паводле дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку за ўдзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі, спрыянне тэрарыстычнай дзейнасці, акт тэрарызму, стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім, распальванне сацыяльнай варожасці, незаконныя дзеянні ў дачыненні агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў ды іншае.

Фігурантам справы інкрымінуюцца тры эпізоды:

  • спроба падрыву вузла сувязі Вайскова-марскога флоту Расеі ў Вілейцы;
  • замах на прапагандыста Рыгора Азаронка;
  • спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах.

Ва ўсіх выпадках былі задзеяныя «падстаўныя» суўдзельнікі-сілавікі. Пра затрыманне ўдзельнікаў «атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі» і гэтыя эпізоды стала вядома з выступу Аляксандра Лукашэнкі да Дня незалежнасці ў 2021 года.

Агляд
«Такім чынам прысудзілі іх да смерці». Што адбывалася на апошнім паседжанні ў «справе Аўтуховіча»
2022.10.18 20:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў