Рэгуляванне цэнаў магло стаць прычынай запаволення інфляцыі ў Беларусі


Інфляцыя ў Беларусі паступова запавольваецца. Прычынай таму можа быць уплыў на рэгуляванне цэнаў, гаворыцца ў штотыднёвым аглядзе эканомік краінаў Еўразійскага банку развіцця (ЕАБР). Аднак узмацненне спажывецкага попыту і паслабленне беларускага рубля могуць разагнаць яе да канца года.

Паритетбанк, банкомат, белорусские банки, деньги, сбережения, финансы
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жанчына здымае наяўныя грошы ў банкамаце «Парытэтбанку».
Фота: Белсат

Эксперты ЕАБР адзначаюць, што інфляцыя ў Беларусі ў траўні запаволілася да 3,7 %, калі ў красавіку яна складала 4,7 %.

«Зніжэнне тэмпаў росту цэнаў адлюстроўвае нізкую інтэнсіўнасць інфляцыйных працэсаў у сегменце прадуктаў харчавання і нехарчовых тавараў. Шмат у чым гэта звязанае з захаваннем уплыву адміністрацыйнага кантролю за цэнамі», – кажуць эксперты.

Аднак прагноз гадавой інфляцыі для Беларусі ў ЕАБР несуцяшальны. Паводле іх  разлікаў, яна складзе 7,8 % у канцы года.

Росту інфляцыі можа спрыяць узмацненне спажывецкага попыту і эфекты ад паслаблення нацыянальнай валюты.

Аналітыка
За месяц беларусы набралі амаль Br 1 млрд крэдытаў. Ці варта баяцца інфляцыі?
2023.06.01 19:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў