У Менску адбылася сур'ёзная аварыя з удзелам таксі


Аварыя здарылася ўвечары ў сераду, 18 студзеня, у Менску. Пад 22-ю гадзіну на скрыжаванні вуліцаў Маякоўскага і Бабруйскай пры павароце налева «Renault» сутыкнуўся з «Volkswagen» сэрвісу «Яндекс.Такси». У выніку аварыі пацярпелі чацвёра асобаў, паведамляе УДАІ ГУУС Менгарвыканкаму.

Фота: gaiminsk/Telegram

Паведамляецца, што 28-гадовы кіроўца «Renault» ехаў вуліцай Маякоўскага з боку Аранскай. На скрыжаванні з Бабруйскай ён не дачакаўся пераключэння сігналу святлафору і пры павароце налева сутыкнуўся з сустрэчным аўтамабілем «Volkswagen» сэрвісу «Яндекс.Такси». У момант ДТЗ на святлафоры гарэў асноўны зялёны сігнал.

Пацярпелі чацвёра асобаў: двое пасажыраў «Volkswagen», кіроўца і пасажыр «Renault». Усе яны былі дастаўленыя ў шпіталь.

Фота: gaiminsk/Telegram
Фота: gaiminsk/Telegram
Фота: gaiminsk/Telegram

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў