У Антарктыдзе ўпершыню прызямліўся Boeing 787


Нарвежская авіякампанія «Norse Atlantic Airways» прызямліла Boeing 787 Dreamliner у зусім іншых умовах, чым звычайна. Адбылося гэта на ўзлётна-пасадачнай паласе з лёду і снегу даўжынёй 3000 метраў і шырынёй 60 метраў, піша CNN.

Dreamliner прызямліўся 15 лістапада на аэрадроме Троль. Упершыню Dreamliner – шырокафюзеляжны самалёт, здольны перавозіць да 330 пасажыраў – дабраўся да паўднёвага кантынента.

Рэйс у Троль не быў рэгулярным пасажырскім маршрутам. Сярод 45 пасажыраў былі навукоўцы з Нарвежскага палярнага інстытуту, які заключыў кантракт на дастаўку іх і 12 тон абсталявання на даследчую станцыю на Зямлі Каралевы Мод у Антарктыдзе.

Самалёт вылецеў з Осла 13 лістапада, спыніўся ў Кейптаўне, адкуль накіраваўся далей на поўдзень, каб здзейсніць рэкордную пасадку. Самалёт дабраўся да Антарктыды і вярнуўся ў Кейптаўн без дазапраўкі.

«Для ўсёй каманды Norse вялікі гонар і хваляванне, што мы разам дасягнулі знамянальнага моманту прызямлення першага 787 Dreamliner», – заявіў генеральны дырэктар «Norse Atlantic Airways» Б’ёрн Торы Ларсэн.

Каміла Брэке, дырэктарка Нарвежскага палярнага інстытуту, сказала, што выкарыстанне самалёту дапамагло б скараціць агульныя выкіды і ўздзеянне на навакольнае асяроддзе ў Антарктыдзе.

Hавiны
У Антарктыцы паветра прагрэлася да 20 градусаў цяпла
2020.02.14 09:30

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў