Вызвалілі палітвязня Андрэя Скурка


З калоніі вызвалілі палітвязня Андрэя Скурка, паведамляе «Наша ніва» са спасылкаю на ягоную жонку. Ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін – 2,5 года.

Андрэй Скурко, кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы».
Фота: Reform.by

Колішні кіраўнік аддзелу рэкламы і маркетынгу «Нашай нівы» Андрэй Скурко сядзеў у магілёўскай калоніі №1. Сёння ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Разам з ім судзілі галоўнага рэдактара выдання Ягора Марціновіча. У леташнім сакавіку суддзя Анжэла Касцюкевіч прызначыла ім 2,5 года паводле абвінавачвання ў «маёмаснай шкодзе без прыкметаў крадзяжу».

Артыкулы
Журналістам Ягору Марціновічу і Андрэю Скурку агучылі прысуд
2022.03.15 14:44

«Злачынствам» прызналі тое, што камунальныя паслугі за офіс аплачвалі паводле тарыфаў для грамадзянаў, хаця трэба было ўжываць тарыфы для юрыдычных асобаў. Нанесеную шкоду ацанілі ў 10 тысяч рублёў, яна была кампенсаваная.

Артыкулы
У чым абвінавацілі «нашаніўцаў», якіх паўгода трымаюць за кратамі і могуць пасадзіць на 5 гадоў
2022.03.01 00:15

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў