«Хачу баршчу». Актывіста Віталя Тысева выпісалі з берлінскай лякарні


Віталя Тысева выпісалі з клінікі ў Берліне, паведамляе «DW Беларусь». Гаворачы пра свае планы, актывіст прызнаўся, што «хоча нармалёвага баршчу».

Віталь Тысеў падчас запісу праграмы «Беларус беларусу». Крыніца: БЕЛСАТ LIFE / YouTube

Пасля выпіскі Віталя Тысева чакае доўгая рэабілітацыя. Лекаванне ён працягне ў польскім Шчэціне.

«Хачу нармалёвага баршчу, а наогул, пакуль што ў планах на жыццё – рэабілітацыя, яна будзе доўгай», – сказаў Тысеў.

Здароўе актывіста пагоршылася пасля збіцця ў РАУСе ў 2020 годзе. Пачаў развівацца агрэсіўны анкілазіруючы спандыліт (аўтаімунная хвароба злучальнай тканкі): зрасліся ўсе суставы хрыбетніка і іншыя суставы. Гэта пагражала паралюшам.

Гісторыі
«Дапамажыце яму пабачыць сонца». Як беларусы ратуюць збітага сілавікамі актывіста
2023.07.18 19:08

Тысеў з’ехаў у Польшчу, аднак мясцовыя лекары за аперацыю не ўзяліся, як і літоўскія. Пагадзіліся ў берлінскім шпіталі «Шарытэ». Аперацыя была паспяховаю.

Грошы на ратаванне спадара Віталя сабралі талакою.

Беларус беларусу
«Палівалі з брандспойта, добра далі па касцях». Скалечанаму сабралі 20 тысяч еўраў
2023.05.19 15:32

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў