Беларусу Віталю Тысеву зрабілі паспяховую аперацыю ў Нямеччыне


У берлінскай клініцы «Шарытэ» паспяхова была праведзеная складаная аперацыя Віталю Тысеву, які пацярпеў падчас пратэстаў. Грошы на аперацыю збіралі беларусы.

Віталь Тысеў падчас запісу праграмы «Беларус беларусу». Крыніца:
БЕЛСАТ LIFE / YouTube

Аб тым, што аперацыя прайшла паспяхова, паведаміла былая апякунка Віталя з Украіны. Пацвярджае гэта і Аляксей Лявончык: «Аперацыя ў Шарытэ завершаная, Віталь пад назіраннем, але не ў рэанімацыі, што азначае, што ўсё прайшло паводле плану. Калі ўсё будзе добра, то ўвечары яго перавядуць у звычайную палату», – адзначае ў сябе ў «Facebook» кіраўнік і сузаснавальнік BY_help.

Абвастрэнне старой траўмы хрыбетніка адбылося ў Віталя пасля таго, як ён патрапіў у ізалятар падчас пратэстаў 2020 года. Паводле прызнання самога мужчыны, іх «паставілі каля сценкі і лупцавалі добра. Спачатку з брандспойта лупянулі, а потым добра далі па касцях».

Віталь быў вымушаны збегчы з Беларусі, і зараз знаходзіцца ў вышуку, яму інкрымінуюць 342 артыкул «Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Польскія дактары, да якіх звярнуўся Віталь, дыягнаставалі ср’ёзнае захворванне і сказалі пра тое, што аперацыя патрэбна неадкладна, іначай праз год можа наступіць поўны паралюш. Але тым не менш за само правядзенне аперацыі яны не ўзяліся. Не пагадзіліся апераваць Віталя і ў Літве, дзе ён таксама праходзіў абследаванне.

Грошы на аперацыю для Віталя збіралі беларусы. Цягам зусім кароткага часу была сабраная сума ў 20 тысячаў еўраў.

«Гэтыя людзі фактычна ратуюць мяне ад смерці. Я вельмі ўдзячны», – дзякуе Віталь усім беларусам, якія збіраюць грошы на ягоную аперацыю.

Асноўную суму, адзначае Віталь, аплацілі, але яшчэ трэба сабраць тысяч 20-30 сабраць (аперацыя каштуе 55 100 еўра). Адмысловы збор, каб закрыць гэтую суму, праходзіць тут.

Гісторыі
«Дапамажыце яму пабачыць сонца». Як беларусы ратуюць збітага сілавікамі актывіста
2023.07.18 19:08

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў