Вярхоўны Суд прызнаў вінаватым мёртвага чалавека, якога судзілі ў справе аб генацыдзе


Вярхоўны Суд Беларусі вынес рашэнне ў справе аб генацыдзе беларусаў, пачатай супраць памерлага Уладзіміра Катрука. «Прызнаны вінаватым паводле арт. 127 КК [«Генацыд». – Заўв. рэд.]», – піша прэс-служба Вярхоўнага Суда. Паседжанне прайшло 18 сакавіка.

Суд над Катруком.
Скрыншот: «Белсат»

«Даследаваўшы падчас судовага разбору ўсе пададзеныя органамі папярэдняга следства доказы і даўшы ім ацэнку, Вярхоўны Суд Беларусі прызнае вінаватасць Катрука, – заявіў суддзя. – У сувязі са смерцю пастанавіць у дачыненні Катрука абвінаваўчы прысуд без прызначэння пакарання».

Сцвярджаецца, што Катрук здзяйсняў злачынствы падчас Другой сусветнай вайны. Ініцыяваў крымінальную справу генпракурор Андрэй Швед. Ён таксама заяўляў, што падобныя справы яшчэ будуць.

«Гэта адзін з катаў, які ў тым ліку браў удзел у спаленні Хатыні, але, схаваўшыся на тэрыторыі Канады, пазбег пакарання, памёр у 2015 годзе», – заявіў Швед.

Уладзімір Катрук памёр ва ўзросце 93 гадоў. Падчас Другой сусветнай вайны ён быў у 118-м батальёне дапаможнай паліцыі. Гэты батальён датычны да забойства жыхароў Хатыні. У Канадзе расследавалі гэтую справу, аднак доказаў супраць Катрука не знайшлі.

Hавiны
У першакласнікаў з’явіцца новы прадмет – генацыд беларускага народу
2023.11.15 08:04

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў