Выбух і пажар ў Менску. Загінулі 6 чалавек, у тым ліку дзіця


У Менску ноччу 17 снежня адбыўся выбух і пажар у жылым доме бульвары імя Тараса Шаўчэнкі, загінулі 6 чалавек, у тым ліку, адно дзіця. Аб гэтым паведамляе прэс-служба МНС. Папярэднія прычыны – выбух газу альбо пароў лёгкагаручай вадкасці.

Выбух і пажар ў жылым доме ў Менску забраў жыцці 6 чалавек. Менск, бульвар Тараса Шаўчэнкі, 17 снежня 2022.
Фота: МНС Беларусі / mchs112by

Паводле МНС, 17 снежня 2022 года ў 03:35 на нумар ратавання 112 ад відавочцаў паступілі паведамленні аб выбуху і загаранні кватэры па бульвары Шаўчэнкі, 4 у Менску. Да месца выкліку былі накіраваны падраздзяленні МНС, першыя з якіх прыбылі праз 4 хвіліны.

«На другім паверсе адбывалася гарэнне адкрытым полымем, моцнае задымленне, людзі з вокнаў кватэраў прасілі аб дапамозе. Пры правядзенні разведкі было ўстаноўлена, што на другім паверсе пяціпавярховага жылога доуа адбылося загаранне ў дзвюх кватэрах на агульнай плошчы каля 40 кв.м», – гаворыцца ў паведамленні.

Ратавальнікамі з вышэйшых паверхаў былі выратаваны 12 чалавек, з іх 3 дзяцей. Усе выратаваныя былі перададзены брыгадам хуткай медычнай дапамогі для агляду. Медыкі шпіталізавалі 3-х чалавек з папярэднім дыягназам: атручэнне прадуктамі гарэння, тэрмаінгаляцыйная траўма, апёкі. З сумежных і вышэйлеглых кватэр таксама былі эвакуяваныя яшчэ 10 чалавек.

«На другім паверсе і чацвёртым у кватэрах былі знойдзены 6 чалавек, сярод іх дзіця 2011 г.н. Медыкі канстатавалі іх смерць», –  гаворыцца ў паведамленні МНС.

Пажар ліквідаваны ў 04/08. На месцы працавалі 16 адзінак пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, больш за 70 ратавальнікаў.

Паводле інфармацыі ратавальнікаў, на месца здарэння таксама выязджалі міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі, старшыня Менскага гарадскога выканаўчага камітэту Уладзімір Кухараў, кіраўніцтва Следчага камітэту, ГУУС Менгарвыканкама, Менскага гарадскога ўпраўлення МНС, пракуратура гораду, кіраўніцтва раёну і зацікаўленых ведамстваў. Працягвае работу штаб ліквідацыі НС, ратавальнікі аказваюць садзейнічанне следчым па высвятленні прычын здарэння.

«Акрамя версіі аб выбуху газу, у сапраўдны момант прапрацоўваецца версія, што прычынай пажару стаў выбух пары лёгкагаручай вадкасці. Аб гэтым сведчаць знойдзеныя ў адной з кватэр ёмістасці, у якіх, магчыма, захоўвалася гэтая вадкасць. Следчым камітэтам узбуджана крымінальная справа», – паведамляе МНС аб магчымых прычынах пажару.

Паведамляецца таксама, што на месцы створана камісія па надзвычайных сітуацыях раёну. Прымаецца рашэнне па аказанні дапамогі жыхарам падʼезда. З пацярпелымі і відавочцамі таксама працуюць псіхолагі Рэспубліканскага атраду спецыяльнага прызначэння «ЗУБР» МНС.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў