Міністр культуры Беларусі запрасіў Пуціна на «Славянскі базар» у 2024 годзе


Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч падчас Форуму аб’яднаных культур у Санкт-Пецярбургу 17 лістапада запрасіў прэзідэнта Расейскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна наведаць фестываль мастацтваў «Славянскі базар» у Віцебску ў 2024 годзе. Пуцін адказаў, што пастараецца прыехаць, піша ТАСС.

Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч падчас Форуму аб’яднаных культур у Санкт-Пецярбургу 17 лістапада 2023 года.
Фота: kultura.by

Анатоль Маркевіч распавёў, што наступны «Славянскі базар» будзе прысвечаны гадавінам вызвалення Беларусі і Саюзнай дзяржавы.

«Для Беларусі наступны год азнаменаваны сакральнымі датамі – 80-годдзе з Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мы таксама будзем адзначаць 25-годдзе дамовы Саюзнай дзяржавы. Гэтым тэмам будзе прысвечаны ўнікальны фестываль, які праводзіцца ў Віцебску – «Славянскі базар», які мы захавалі разам. Дазвольце вас запрасіць на гэтую ўнікальную падзею», – звярнуўся міністр да Пуціна.

Пуцін у адказ узгадаў пра візіт у Менск, які мае адбыцца ўжо ў гэтым лістападзе:

«Вялікі дзякуй, я пастараюся. Неўзабаве буду ў Менску, там у нас мерапрыемства па галіне АДКБ праходзіць, убачуся з Аляксандрам Рыгоравічам, мы ўсё гэта абмяркуем».

ПраСвет
Лукашэнка – палітычны суб’ект ці марыянетка Крамля? «ПраCвет» з Сяргеем Пелясою
2023.11.10 16:08

Уладзімір Пуцін прыедзе ў Менск на сесію Рады калектыўнай бяспекі АДКБ, якая адбудзецца 23 лістапада. Беларусь сёлета старшынствуе ў АДКБ. У 2024 годзе старшынства пяройдзе да Казахстану.

Hавiны
«Не адмова, а рашэнне не прысутнічаць». Прэм’ер Арменіі растлумачыў, чаму не паедзе ў Менск на саміт АДКБ
2023.11.15 18:42

Раней прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашыньян паведаміў, што не прыедзе на паседжанне Рады.

За 10 месяцаў 2023 года Лукашэнка і Пуцін сустракаліся 7 разоў. Усе гэтыя разы Лукашэнка ляцеў да Пуціна ў Расею. Прэзідэнт РФ быў у Менску апошні раз у снежні 2022 года.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў