Лукашэнка – палітычны суб’ект ці марыянетка Крамля? «ПраCвет» з Сяргеем Пелясою


Чаму Аляксандр Лукашэнка з надзеяй і страхам чакае на паездку да Уладзіміра Пуціна?

Шмат справаў не даюць яму спакою. Між іншага, маскоўскі дэдлайн у календары. У наступным годзе трэба пачынаць аддаваць $ 6 млрд долараў расейскага крэдыту з дзесяці, якія вылучыў Уладзімір Пуцін на АЭС. Бярэш чужое, а аддаваць трэба сваё. Лукашэнка не сядзіць склаўшы рукі. Чаму ён злівае ва ўнітаз літоўскі дыпламатычны пратэст і хлусіць проста ў вочы? Сюжэт Надзеі Бельскай.

Лукашэнка – палітычны суб’ект ці марыянетка Крамля? Каментар Алены Кудзько, віцэ-прэзідэнткі «GlobSec».

Як бачаць рэжым Лукашэнкі на Захадзе? Ці бачыць Захад сэнс у перамовах з Лукашэнкам? Узровень кантактаў Захаду з Лукашэнкам. Як на Захадзе ўспрымаюць гульні Лукашэнкі з Іранам? Каментар беларускай эксперткі Алены Кудзько, віцэ-прэзідэнткі «GlobSec» – аналітычнага цэнтру з сядзібай у Браціславе, сталіцы Славаччыны, запісаў Зміцер Міцкевіч у Рызе.

Ці аб’яднаюць беларусы з украінцамі свае сілы? Рэпартаж з Форуму імя Астрожскіх.

Беларускія палітыкі ды эксперты сустрэліся з украінскімі калегамі ў Львове, нягледзячы на суагрэсію рэжыму Лукашэнкі ў вайне Расеі супраць Украіны. Беларусы з украінцамі абмеркавалі нашыя адносіны і падыскутавалі, як іх палепшыць. На экспертным Форуме імя Астрожскіх ніхто, у тым ліку палітыкі, не аспрэчваў супольных інтарэсаў і супольнага ворага двух народаў. Зрэшты, перашкоды для выбудоўвання стасункаў паміж украінскаю дзяржаваю і беларускімі дэмакратычнымі сіламі ўсцяж застаюцца. Падрабязнасці – у рэпартажы нашай карэспандэнткі Ірэны Кацяловіч.

Чаму «Хамас» пазбягае адкрытага бою з Цагалем?

Вайна Расеі супраць Украіны і вайна «Хамасу» супраць Ізраілю – гэта элементы адной вайны або розныя войны? Чаму «Хамас» пазбягае адкрытага бою з Арміяй абароны Ізраілю? Хто і з якой мэтай цісне на Ізраіль? Каго «Хамас» спрабуе ўцягнуць у вайну? Якія аналогіі паміж сітуацыяй у Польшчы ў 1939 г., ва Украіне і ў Ізраілі? Інтэрв’ю Сяргея Пелясы з Якавам Фальковым, ваенным гісторыкам з Ізраілю, былым дарадцам Міністэрства абароны.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook ! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн,на YouTube-канале і на нашай старонцы.