Айцішнік выдаліў Тэлеграм і паехаў у Беларусь, але яго затрымалі. Як на яго выйшлі – разбіраюць Кіберпартызаны


Кіберпартызаны на прыкладзе беларускага айцішніка, які стала жыў у Польшчы, але вырашыў з’ездзіць у Беларусь, дзе і быў затрыманы, распавядаюць, як сілавікі могуць выйсці на чалавека нават калі ён цалкам выдаліў свой акаўнт у Тэлеграме.

Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: androidinsider.ru

Затрыманы беларус актыўна пісаў у палітычных чатах.

«Мы знайшлі больш за 1000 каментароў, бо яны застаюцца ў Telegram нават пасля выдалення акаўнту, – распавядаюць Кіберпартызаны. – Акрамя таго, айцішнік карыстаўся адным і тым жа нікам і ў Telegram, і ў сацыяльнай сетцы Вконтакте. Карыстальнік вельмі ўнікальны, што дазваляе з высокай доляю верагоднасці ўстанавіць асобу».

Выдаліўшы стары акаўнт у Telegram, з якога пісаў у палітычных чатах, затрыманы айцішнік завёў новы ўліковы запіс, але пакінуў ранейшы нік. Такім чынам, новы акаўнт было нескладана звязаць з яго асобай і ранейшымі каментарамі.

Каментар
Што рабіць, калі Telegram-бот для дапамогі беларусам сталі выкарыстоўваць сілавікі
2023.11.12 15:12

У чым была галоўная памылка беларуса?

«Чалавек выкарыстоўваў адзін і той жа ўнікальны нікнэйм для Telegram і Вконтакте. Пісаў з гэтага акаўнту каментары на палітычныя тэмы, што прыцягнула ўвагу карнікаў. Па ўнікальным ніку ў сацыяльных сетках можна было ўстанавіць яго асобу. Акрамя таго, яго новы акаўнт быў падпісаны тым жа нікнэймам, які ўжо быў «на алоўку» у карнікаў», – кажуць Кіберпартызаны.

Што рабіць, каб не паўтарыць памылкі згаданага айцішніка? Парады Кіберпартызанаў:

  • Калі вы выехалі з Беларусі па палітычных матывах, вам небяспечна вяртацца ў краіну. Вельмі не рэкамендуем гэтага рабіць, бо рэпрэсіі з часам толькі ўзмацняюцца. Цяпер вам могуць «прышыць» крымінальную справу нават за каментары, пра якія вы даўно не памятаеце.
  • Нікнэйм акаўнту ў Telegram, з якога вы знаходзіцеся ў палітычных чатах і каналах, НЕ павінен паўтарацца з назвамі вашых профіляў у іншых сацыяльных сетках.
  • Акаўнт для тэмаў, не звязаных з палітыкай, які вы паказваеце пры праверцы тэлефону, не павінен мець той жа нікнэйм, што і акаўнт для палітычных чатаў/каналаў.
  • Калі вы жывяце за мяжою, але плануеце паездку ў Беларусь, праверце вашыя сацсеткі і мэсэнджары, ацаніце патэнцыйныя рызыкі і яшчэ раз добра абдумайце, наколькі для вас гэта бяспечна.
Аб’ектыў
Бяспека ў Telegram: што рабіць?
2023.11.11 21:54

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў