Генеральны сакратар NATO заклікаў рыхтавацца да таго, што вайна ва Украіне будзе працяглай


Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг мяркуе, што поўнамаштабная вайна Расеі супраць Украіны працягнецца доўга, і Захад мусіць быць да гэтага гатовым.

Як растлумачыў у інтэрв’ю медыягрупе «Funke» генеральны сакратар NATO, «большасць войнаў доўжацца даўжэй, чым чакалася, калі яны пачыналіся», і менавіта таму Альянс павінен рыхтавацца да доўгай вайны ва Украіне». У звязку з гэтым Стольтэнбэрг заклікаў Нямеччыну павялічыць выдаткі на абарону, нагадаўшы, што ў часы халоднай вайны ФРГ выдаткоўвала на абарону 3-4% ВУП.

«Мы ўсе імкнемся да хуткага міру. У той жа час мы павінны ўсведамляць: калі прэзідэнт Зяленскі і ўкраінцы перастануць ваяваць, іх краіна перастане існаваць. Калі прэзідэнт Пуцін і Расея складуць зброю, у нас будзе мір», – дадаў ён.

Кіраўнік NATO таксама выказаў упэўненасць, што Украіна калі-небудзь далучыцца да Альянсу. «Няма ніякіх сумневаў, што Ўкраіна ў рэшце рэшт будзе ў NATO». – заявіў ён. Праўда, канкрэтных тэрмінаў Стольтэнбэрг не назваў.

Агляд
Ці скончыцца вайна ва Украіне ў 2023 годзе? Эксперт – пра магчымыя сцэнары
2023.09.17 12:01

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў