Як валанцёры Львова гатуюць абеды для ЗСУ


З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну мінула амаль два месяцы. Кожны дзень вайны валанцёры ў Львове гатуюць гарачыя абеды для ўцекачоў і байцоў тэрытарыяльнай абароны.

Як валанцёры Львова гатуюць абеды для ЗСУ, у нашым фотарэпартажы.

Валанцёрка мяшае рыс з мясам. Львоў, Украіна. 16 красавіка 2022 года.
Фота: АК / Белсат
Свежы хлеб і ўпакаваныя абеды для Збройных сілаў Украіны. Львоў, Украіна. 16 красавіка 2022 года.
Фота: АК / Белсат
Валанцёры ўпакоўваюць ежу для ЗСУ па кантэйнерах. Львоў, Украіна. 16 красавіка 2022 года.
Фота: АК / Белсат
Валанцёры наразаюць гародніну для прыгатавання абедаў для Збройных сілаў Украіны. Львоў, Украіна. 16 красавіка 2022 года.
Фота: АК / Белсат
Замарожаныя прадукты ў халадзільніку для прыгатавання ежы для ЗСУ. Львоў, Украіна. 16 красавіка 2022 года.
Фота: АК / Белсат
Жанчыны чысцяць гародніну для прыгатавання салатаў. Львоў, Украіна. 16 красавіка 2022 года.
Фота: АК / Белсат
Валанцёр наразае мяса для прыгатавання абедаў для Збройных сілаў Украіны. Львоў, Украіна. 16 красавіка
Бульба і морква на складзе каля рэстарану «Pasta Cafe», дзе валанцёры гатуюць ежу для ЗСУ. Львоў, Украіна. 16 красавіка 2022 года.
Фота: АК / Белсат
Валанцёры наразаюць гародніну для прыгатавання абедаў для Збройных сілаў Украіны. Львоў, Украіна. 16 красавіка 2022 года.
Фота: АК / Белсат

Працу пачынаюць а 10-ай, заканчваюць увечары. Валанцёры працуюць на базе «Pasta Cafe», дзе за дзень атрымліваецца зрабіць ад 2500 да 4000 тысяч абедаў.

Фота
Пяць кранальных гісторый з польска-украінскай мяжы
2022.02.25 23:36

У ноч на 24 лютага Уладзімір Пуцін абвесціў пачатак вайны (у Расеі яе называюць «спецыяльнай ваеннай аперацыяй») з мэтай «дэнацыфікацыі і дэмілітарызацыі» Украіны. 27 лютага Украіна афіцыйна накіравала пазоў супраць Расеі ў Міжнародны суд ААН. У ім Кіеў просіць прыцягнуць Расею да адказнасці, у тым ліку за скажэнне паняцця «генацыд» дзеля апраўдання агрэсіі супраць Украіны. З пачатку вайны Украіну пакінулі больш за 4,8 млн асобаў.

Масавыя забойствы мірных жыхароў у прадмесцях Кіева заходнія медыі і палітыкі ўжо назвалі генацыдам. Расейскі бок афіцыйна абвяргае сваю датычнасць да забойстваў цывільнага насельніцтва.

Глядзіце таксама:

«Усё вельмі сур’ёзна». Як праходзяць падрыхтоўчыя курсы ў тэрытарыяльную абарону, на якія чарга – два тыдні

«Еду да ўнучак, якіх ніколі не бачыў». Рэпартаж з цэнтру для ўцекачоў у польскім Жэшуве

Барадзянка: яшчэ адно зруйнаванае прадмесце Кіева. Паглядзіце, як яно выглядае пасля расейскіх войскаў

Саша Альтэр belsat.eu

Стужка навінаў