Маці валанцёра Іллі Міронава аштрафавалі, але сам ён знік


У Гомлі суд атрафаваў Валянціну Міронаву, якая была затрымана сілавікамі ва ўласнай кватэры ў дзень вяртання сына дамоў пасля адміністрацыйнага арышту. Але цяпер знік яе сын, валанцёр Ілля Міронаў. Аб гэтым паведамляе «Гомельская вясна».

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў з мамай Валянцінай.
Фота: «Гомельская вясна» / Telegram / viasnaHomel

Гомельскія праваабаронцы паведамляюць, што 17 сакавіка Валянціну Міронаву мясцовы суд аштрафаваў на 11 базавых велічыняў, прысуд вынеслі па артыкуле 19.11 («Распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі»). Вядома, што пры затрыманні яе вадзілі ў кайданках у «позе ластаўкі» – так водзяць толькі страшных злачынцаў,якіх баяцца сілавікі.

Аднак пакуль што невядома месца знаходжання Іллі Міронава, сына Валянціны, валанцёра. Сёння Іллю апошні раз бачылі ў судзе Савецкага раёну Гомля, дзе хлопец чакаў разгляду справы маці і меў намер трапіць на паседжанне. З таго часу сувязі з ім няма і дзе ён знаходзіцца – невядома. Імаверна, ён затрыманы. Праваабаронцы лічаць, што на жанчыну аказваюць ціск за дзеянні сына.

Валянціну затрымалі 16 сакавіка прама ў кватэры, у якой пры гэтым страшна перавярнулі рэчы і мэблю. Аб гэтым праваабаронцам паведаміў Ілля Міронаў, які ўбачыў кватэру ў такім стане, вярнуўшыся дадому пасля 13 сутак адміністрацыйнага арышту. Пры гэтым не было вядома, куды знікла Валянціна. Праз нейкі час сын знайшоў запіску «Ілля, я ў РУУС», якую маці паспела напісаць і пакласці далей ад вачэй сілавікоў перад самым затрыманнем. Гэта ўжо 6-ы ператрус у кватэры Міронавых з 2020 года.

Мінулы раз валанцёра, паводле яго слоў, затрымлівалі за скаргі на праўладныя тэлеграм-каналы і прапагандыстаў, якія ён дасылаў у Міністэрства інфармацыі і Следчы камітэт.

Hавiны
У Гомлі разграмілі кватэру валанцёра Іллі Міронава
2023.03.16 22:02

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў