Лукашэнка і Пуцін стэлефанаваліся: Абмяркоўвалі імпартазамяшчэнне


Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову, абмяркоўвалі пытанні імпартазамяшчэння і супрацу ў сферы мікраэлектронікі. Аб гэтым паведамляе прэсавая служба палітыка.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на перамовах. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: БелТА / belta.by

Увечары 17 сакавіка адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. У парадку дня размовы было будаўніцтва транспартнага калідору «Поўнач – Поўдзень» праз Расею, Азербайджан і Іран, пытанні імпартазамяшчэння і супраца ў сферы мікраэлектронікі.

Палітыкі абмеркавалі таксама «іншыя пытанні міжнароднага парадку дня і парадак дня маючага адбыцца Вышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы».

Па тэме супрацы ў галіне мікраэлектронікі Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі звязаныя з гэтым рашэнні, якія павінны прыняць урады дзвюх краін «для актывізацыі ўзаемадзеяння па гэтаму напрамку».

Абмеркаванне будаўніцтва транспартнага калідору будаўніцтва транспартнага калідору адбылося пасля нядаўняга візіту Лукашэнкі ў Іран, які адбыўся 12-13 сакавіка.

Hавiны
ISW: Падчас візіту ў Іран Лукашэнка выступаў у ролі васала Крамля
2023.03.14 09:58

Днём 17 сакавіка Лукашэнка наведваў дзяржаўны холдынг «Планар» і заявіў, што Беларусь здольная задаволіць патрэбы Расеі ў мікрачыпах, пастаўкі якіх заходнія вытворцы спынілі з-за санкцыяў. Эксперты ставяцца да гэтых заяваў скептычна, паколькі беларускім вытворцам мікраэлектронікі даўно патрэбна мадэрнізацыя абсталявання, якое таксама вырабляюць, галоўным чынам, на Захадзе. Аднак Беларусь можа пашукаць замену гэтаму абсталяванню ў Кітаі, куды Лукашэнка таксама нядаўна наведаўся з візітам.

Hавiны
ISW: Лукашэнка ў Кітаі можа дамаўляцца пра пастаўкі зброі Расеі
2023.02.26 10:57

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў