Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі 16 і 17 сакавіка


«Белсат» падводзіць вынікі двух апошніх дзён поўнамаштабнай вайны, якую распачала Расея ва Украіне. Пра галоўныя падзеі 16 і 17 сакавіка чытайце ў нашым аглядзе.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 16 сакавіка выступіў перад Кангрэсам ЗША. У сваёй прамове ён прапанаваў стварыць прынцыпова новы міжнародны альянс пад умоўнай назвай U-24. U – Ukraine або United for Peace (Аб’яднаныя дзеля міру). 24 – гэта 24 лютага, дата расейскага ўварвання ва Украіну, і 24 гадзіны, за якія, па словах Зяленскага, можна скончыць вайну.

У гэты ж дзень Уладзімір Зяленскі ў Кіеве сустрэўся з кіраўніком польскага ўраду Матэўшам Маравецкім, віцэ-прэм’ер-міністрам Польшчы Ярославам Качыньскім, прэм’ер-міністрам Чэхіі Пэтрам Фіялам і прэмʼер-міністрам Славеніі Янэзам Яншам. Падчас перамоваў абмяркоўваліся пытанні гарантый бяспекі для Украіны, узмацненне санкцыйнай палітыкі ў адносінах дзяржавы-агрэсара, а таксама перспектывы сяброўства Украіны ў Еўрапейскім Звязе.

Дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк паведаміў, што працэс падрыхтоўкі мірнага пагаднення з Расеяй можа заняць і некалькі дзён, і паўтары тыдні. Пасля гэтага пачнецца падрыхтоўка магчымай сустрэчы прэзідэнтаў Украіны і Расеі.

Hавiны
Уладзімір Зяленскі выступіў перад Кангрэсам ЗША і прапанаваў стварыць новы альянс
2022.03.16 18:18

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў паведаміла, што з 24 лютага, дня нападу Расеі, з Украіны выехалі больш як тры мільёны чалавек. Большая частка ўцекачоў накіроўваецца ў Польшчу і ў заходнім кірунку, але частка пераязджае і ў краіну-агрэсара.

З пачатку вайны ва Украіне загінулі 108 дзяцей.

16 сакавіка ў Міжнародным судзе ААН у Гаазе пастанавілі, што Расея павінна спыніць вайну ва Украіне. Аднак якім чынам будуць рэгулявацца гэтыя пастановы – не вядома. Да таго ж Расея цалкам праігнаравала ўдзел у працэсе.

Амерыканскае выданне «The New York Times» напісала, што ад пачатку ўварвання ва Украіну Расея страціла забітымі ўжо больш за 7 тыс. чалавек. Ад 14 да 21 тыс. чалавек атрымалі раненні. Пра гэта кажуць крыніцы выдання ў амерыканскіх спецслужбах. Прычым гэта яшчэ кансерватыўная ацэнка расейскіх стратаў. У сваю чаргу ў Генеральным штабе Узброеных сілаў Украіны паведамілі, што на 16 сакавіка Расея страціла каля 13,8 тыс. чалавек.

Hавiны
Міжнародны суд ААН пастанавіў, што Расея павінна спыніць вайну ва Украіне
2022.03.16 19:34

Ранкам 16 сакавіка ў Чарнігаве расейскія войскі абстралялі людзей, якія стаялі ў чарзе па хлеб. У выніку як мінімум 10 чалавек загінулі.

Удзень 16 сакавіка ў Марыупальскі драматычны тэатр трапіла магутная расейская авіябомба. У тэатры часова размяшчаліся некалькі соцень жыхароў, якія страцілі дамы пасля абстрэлаў. Сярод іх шмат жанчын і дзяцей. У выніку трапляння бомбы была знішчаная цэнтральная частка будынку, абломкі заблакавалі ўваход у бамбасховішча. 17 сакавіка стала вядома, што мірныя жыхары, якія размяшчаліся ў тэатры, засталіся жывыя. Завалы пачалі разбіраць.

Разам з тым намеснік мэра Марыупалю Сяргей Арлоў паведаміў, што Расея разбамбіла каля 80-90 % будынкаў гораду.

17 сакавіка расейскія войскі ўвайшлі ў горад Алешкі Херсонскай вобласці, пра гэта паведаміў мэр гораду Яўген Рышчук. Алешкі – горад у Херсонскай вобласці Украіны колькасцю насельніцтва каля 25 тысяч чалавек.

Hавiны
Расейскі палітолаг Дзмітрый Арэшкін: Пуціну – канец, а Украіна выстаіць
2022.03.17 18:00

ВК belsat.eu

Стужка навінаў