Уладзімір Зяленскі выступіў перад Кангрэсам ЗША і прапанаваў стварыць новы альянс


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 16 сакавіка выступіў перад Кангрэсам ЗША. Падчас 20-хвіліннага выступу ён працытаваў знакамітую прамову Марціна Лютэра Кінга малодшага «У мяне ёсць мара», а ў канцы прамовы паказаў кадры разбурэнняў украінскіх гарадоў.

Прадстаўляючы Зяленскага перад яго выступам, спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Нэнсі Пелоўсі сказала «Слава Украіне!»:

Зяленскі гаварыў па-ўкраінску, а ў канцы звярнуўся да прэзідэнта ЗША Джо Байдэна на англійскай. Пасля прамовы прэзідэнта члены абедзвюх палат Кангрэса апладзіравалі яму стоячы.

«Цяпер вырашаецца лёс нашай дзяржавы. Лёс нашага народа. Вырашаецца, ці будуць украінцы вольныя. Ці захаваюць сваю дэмакратыю.

Расея атакавала не проста нашу зямлю і нашы гарады. Яна пайшла ў жорсткі наступ супраць нашых каштоўнасцяў. Базавыя каштоўнасці. Кінула танкі і самалёты супраць нашай свабоды. Супраць нашага права жыць свабодна ў сваёй краіне, самастойна выбіраючы ўласную будучыню. Супраць нашага імкнення да шчасця. Супраць нашых нацыянальных мар», – сказаў на пачатку прамовы Зяленскі.

«Амерыканцы! У вашай велічнай гісторыі ёсць старонкі, якія дазволяць вам зразумець украінцаў. Зразумець нас цяпер. Калі гэта трэба больш за ўсё», – звярнуўся Зяленскі да кангрэсменаў. Першае, чаго папрасіў Уладзімір Зяленскі ў Кангрэса ЗША, – стварыць над Украінай «гуманітарную безпалётную зону». Гэта асноўная просьба да НАТА з самага пачатку вайны.

«Калі гэтага занадта шмат, мы прапануе альтэрнатыву», – сказаў Зяленскі, маючы на ​​ўвазе дапамогу ў выглядзе ўзбраення і самалётаў, а таксама перадачу Украіне зенітна-ракетныя сістэмы С-300.

Уладзімір Зяленскі прамаўляе прамову перад Кангрэсам ЗША 16 сакавіка 2022 года.
Фота: Drew Angerer/Pool via REUTERS

Пасля Зяленскі выказаў падзяку амерыканскаму народу і прэзідэнту ЗША за ўсе крокі па падтрымцы Украіны. Таксама ён прапанаваў стварыць прынцыпова новы міжнародны альянс пад умоўнай назвай U-24. U – Ukraine або United for Peace (Аб’яднаныя дзеля міру). 24 – гэта 24 лютага, дата расейскага ўварвання ва Украіну, і 24 гадзіны, за якія, па словах Зяленскага, можна скончыць вайну.

«Саюз адказных дзяржаў, якія маюць сілу і сумленне, каб спыняць канфлікты неадкладна. За 24 гадзіны аказваць усю неабходную дапамогу. Калі трэба – зброя. Калі трэба – санкцыі, гуманітарная падтрымка, палітычная падтрымка, фінансы. Гэта абʼяднанне магло б аказваць дапамогу і тым, хто перажывае стыхійныя бедствы, тэхнагенныя катастрофы, хто стаў ахвярай гуманітарнага крызісу ці эпідэміі», – апісаў сваю ідэю Зяленскі.

Далей кангрэсменам паказалі відэаролік з кадрамі наступстваў расейскай агрэсіі ва Украіне:

«Цяпер мне амаль 45, – казаў ён. – Сёння мой узрост спыніўся, калі перасталі біцца сэрцы больш за 100 дзяцей. Я не бачу сэнсу ў жыцці, калі я не магу спыніць смерць. І гэта мая галоўная місія як лідара майго народа».

Завяршыў прамову Зяленскі зваротам да Байдэна на ангельскай мове: «Я жадаю вам стаць лідарам свету, бо быць лідарам свету азначае быць лідарам міру».

Вядома, што пасля прамовы Зяленскага краіны НАТА накіравалі ва Украіну зенітныя комплексы савецкай і расейскай вытворчасці, у тым ліку С-300, паведаміў тэлеканал CNN са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі ЗША. Па дадзеных выдання, ва Украіну таксама накіравалі зенітна-ракетныя комплексы «Оса» і пускавыя ўстаноўкі «Стрела-3».

Гісторыі
Перажыў абстрэлы, авіяналёты, крадзеж аўта і дыверсіі. Як працуе журналіст Сяргей Марчык у зоне баявых дзеянняў
2022.03.16 10:00

АД belsat.eu

Стужка навінаў