Міжнародны суд ААН пастанавіў, што Расея павінна спыніць вайну ва Украіне


Расея павінна неадкладна спыніць вайсковыя дзеянні на тэрыторыі Украіны, заявілі на 21 дзень вайны ва Украіне ў Міжнародным судзе ААН у Гаазе, паведамляе Уладзімір Зяленскі.

Міжнародны суд ААН прыняў рашэнне аб увядзенні часовых мер адносна Расеі:

  • неадкладна спыніць ваенныя аперацыі, якія пачаліся на тэрыторыі Украіны 24 лютага 2022 года;
  • забяспечыць, што якія-небудзь ваенныя або рэгулярныя ўзброеныя падраздзяленні, а таксама іншыя арганізацыі або асобы, якія кантралююцца РФ, не будуць прадпрымаць крокі па працягу ваеннай аперацыі.

Слуханні па справе «Украіна супраць Расеі» пачаліся 7 сакавіка ў Міжнародным судзе ААН, які засядае ў Палацы міра ў Гаазе. Украіна абвінавачвае Расею ў парушэнні Канвенцыі аб папярэджанні генацыду і пакаранні за яго. Украінскі бок лічыць, што поўнамаштабная «ваенная аперацыі» Крамля, якая пачалася 24 лютага, мае ўсе прыкметы гэтага злачынства.

Украіна прасіла Міжнародны суд увесці супраць Расеі часовыя меры, сярод якіх – спыненне баявых дзеянні на тэрыторыі Украіны, а таксама гарантыі таго, што свой удзел у іх спыняць усе ўзброеныя падраздзяленні, якія знаходзяцца пад расейскім кантролем або ўплывам.

Аднак якім чынам будуць рэгулявацца гэтыя пастановы – не вядома. Да таго ж Расея цалкам праігнаравала ўдзел у працэсе.

Вядома, што пракурор Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе Карым Хан ужо прыбыў ва Украіну і пачаў працаваць. Зяленскі ўжо правёў з ім онлайн-сустрэчу.

Hавiны
Сенат ЗША аднагалосна прызнаў Пуціна вайсковым злачынцам
2022.03.16 08:50

Фота вокладкі: Reuters

АД belsat.eu

Стужка навінаў