Беларусь абвінаваціла памежнікаў Латвіі ў тым, што яны «выкінулі на мяжы двух збітых уцекачоў»


Дзяржпагранкамітэт Беларусі зноў абвінаваціў латвійскі бок у збіцці мігрантаў. Увечары 15 снежня на мяжы з Латвіяй беларускія памежнікі знайшлі двух замежнікаў.

Мяжа Латвіі і Беларусі. Крыніца: gorod.lv

Па словах мужчын, яны былі затрыманыя на сумежнай тэрыторыі латвійскімі вайскоўцамі і «жорстка збітыя», паведамляюць у ведамстве.

Сцвярджаецца, што замежнікаў даставілі на мяжу з Беларуссю і пакінулі там. Мужчыны дастаўлены ў Верхнядзвінскую ЦРБ. ДПК заяўляе аб гібелі 13 мігрантаў ля мяжы з Латвіяй сёлета.

Hавiны
Беларускія памежнікі забралі два целы без прыкметаў жыцця каля латвійскай мяжы
2023.11.14 19:11

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕЗ пачаўся вясной 2021 года. Афіцыйны Менск рэгулярна абвінавачвае ЕЗ у жорсткасці да мігрантаў, якіх сумежныя краіны выцясняюць на беларускую тэрыторыю.

Hавiны
Міграцыйны крызіс на мяжы: Вальфовіч заявіў, што Польшча і краіны Балтыі не ідуць на дыялог з Беларуссю
2023.11.08 17:12

СП, belsat.eu

Стужка навінаў