Беларускія памежнікі забралі два целы без прыкметаў жыцця каля латвійскай мяжы


Беларускія памежнікі забралі два целы, якія раней прынесла група невядомых людзей да латышскай мяжы. Гэта адбылося 10 лістапада, піша Delfi са спасылкай на памежную службу Латвіі.

Мяжа Латвіі і Беларусі. Крыніца: gorod.lv

Яшчэ 27 кастрычніка латвійскія памежнікі заўважылі на беларускім баку людзей, якія неслі целы на самаробных насілках. Каб перасекчы магчымы нелегальны пераход мяжы, латвійскія памежнікі падышлі бліжэй, але сутыкнення не адбылося.

З латвійскага боку было відаць, як людзей проста пакідаюць на зямлі. Праз два тыдні іх забралі беларускія памежнікі без прыкметаў жыцця.

Памежны камітэт Беларусі паведамляў пра дваіх загінулых на беларуска-латвійскай мяжы 23 кастрычніка. На беларускім баку і раней знаходзілі целы людзей, якія памерлі, спрабуючы нелегальна трапіць у Еўропу праз Беларусь.

Латвійскім спецыялістам даводзілася выклікаць медыкаў, каб дапамагчы ўцекачам, якія часта былі знясіленыя або з прыкметамі абмаражэння.

Hавiны
Затрыманыя на беларуска-літоўскай мяжы мігранты скардзіліся на прымяненне сілы з боку прадстаўнікоў беларускіх уладаў
2023.10.24 18:54

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў