У верасні беларусы больш працаўладкоўваліся, чым звальняліся. Гэта рэдкасць


У верасні колькасць прынятых на працу ў Беларусі была на 4348 чалавек большаю, чым колькасць звольненых. Паводле звестак Белстату, гэта ўсяго другі месяц у годзе, калі кадраў больш прыходзіла, чым звальнялася.

праца
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: pexels.com
Розніца паміж прынятымі і звольненымі паводле месяцаў. Графік: «Вашы грошы»

З пачатку года беларускі рынак працы страціў больш за 55 тысяч чалавек.

«Верасень традыцыйна спрыяльны месяц для рынку працы, менавіта ў гэты час у сферы аховы здароўя, адукацыі і іншыя прыходзяць маладыя спецыялісты. Аднак вераснёўскі прыток на рынак працы ў гэтым годзе аказаўся на 43 % ніжэйшым за леташні», – адзначаюць аналітыкі праекту «Вашы грошы».

Вышэй за ўсё дадатная розніца паміж прынятымі і звольненымі ў верасні склалася ў Менску – плюс 1,9 тысячы работнікаў. Далей Берасцейская вобласць – 1,1 тысячы чалавек. У Гарадзенскай і Магілёўскай вобласцях прыток кадраў склаў 0,5 тысячы чалавек. У Менскай вобласці – 0,4 тысячы, а ў Віцебскай – 0,3 тысячы. Толькі ў Гомельскай вобласці больш звальнялася, чым уладкоўвалася на працу – там мінус 0,3 тысячы работнікаў.

Нягледзячы на ўдалы для рынку працы верасень, сітуацыя з кадрамі ў Беларусі застаецца трывожнай.

«У адрозненне ад заробкаў, паказнікаў росту ВУП або інфляцыі, тут праблема агаляецца так, што ігнараваць яе няма магчымасці», – рэзюмуюць «Вашы грошы».

Hавiны
Ад ліфтавага электрамеханіка да памочніка кіраўніка. БелАЭС шукае амаль 150 працаўнікоў
2023.11.14 11:51

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў