Новы кіраўнік МЗС Вялікай Брытаніі наведвае Украіну


Міністр замежных справаў Вялікай Брытаніі Дэйвід Кэмэран наведаў Кіеў і сустрэўся з Уладзімірам Зяленскім падчас сваёй першай працоўнай паездкі за мяжу.

Wołodymyr Zełenski i David Cameron, Kijów, 16.11.23 r., zdj.: president.gov.ua
Уладзімір Зяленскі і Дэйвід Кэмэран. Кіеў, Украіна. 16 лістапада 2023 года.
Фота: president.gov.ua

Былы прэм’ер-міністр Кэмэран, які быў прызначаны новым міністрам замежных справаў Вялікай Брытаніі 13 лістапада, заявіў, што ён хацеў падкрэсліць падтрыманне Украіны Лонданам.

Зяленскі падкрэсліў, што ён удзячны за гэты жэст, зроблены на фоне канфлікту на Блізкім Усходзе.

«Свет не так засяроджаны на сітуацыі на полі бою ва Украіне, і такі падзел увагі сапраўды не дапамагае», – сказаў ён.

Дэйвід Кэмэран не ўдзельнічаў у вялікай палітыцы апошнія сем гадоў. Але раптам вярнуўся да справаў.

Вялікая Брытанія была блізкім хаўруснікам Украіны з пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расеі. Асабліва актыўна падтрымлівае Украіну былы прэмʼер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан. Акрамя паставак вайсковай тэхнікі, урад Вялікай Брытаніі казаў у пачатку кастрычніка пра намер скіраваць ва Украіну вайсковых інструктараў для навучання мясцовых вайскоўцаў.

Рэпартаж
«Мы па-ранейшаму адказваем на пытанне, чаму беларускі майдан не перамог». Як у Львове прайшоў беларуска-украінскі форум
2023.11.07 15:10

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў