Беларусы Беластоку правялі акцыю, каб звярнуць увагу на неаказанне медычнай дапамогі палітвязням


Беларусы Беластоку правялі акцыю ў падтрымку палітвязняў.
Фота: Белсат

Некалькі дзясяткаў асобаў прыйшлі да кансулату Беларусі ў Беластоку, каб выказаць сваю падтрымку сотням вязняў, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах з палітычных прычынаў.

Галоўная мэта акцыі – звярнуць увагу на праблемы неаказання адпаведнай медычнай дапамогі вязням. Адміністрацыі калоніяў робяць гэта адмыслова, каб нанесці найбольшую шкоду апанентам улады.

Беларусы Беластоку правялі акцыю ў падтрымку палітвязняў.
Фота: Белсат
Беларусы Беластоку правялі акцыю ў падтрымку палітвязняў.
Фота: Белсат

Удзельнікі акцыі абмеркавалі канкрэтныя спосабы дапамогі палітвязням і іх сем’ям, і падпісалі паштоўкі палітычным зняволеным.

Беларусы Беластоку правялі акцыю ў падтрымку палітвязняў.
Фота: Белсат
Беларусы Беластоку правялі акцыю ў падтрымку палітвязняў.
Фота: Белсат
Беларусы Беластоку правялі акцыю ў падтрымку палітвязняў.
Фота: Белсат

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў