«Возьмем Манхэтэн і Берлін»: у менскім манастыры пабывала расейская z-манашка


Расейская манашка Яўгенія (Цыўцывадзэ) распавядала у Свята-Елісавецінскім манастыры, што Расея ваюе ва Украіне з сатанізмам і дзякавала менскаму манастыру за падтрымку. Сустрэча прайшла 10 снежня.

Расейская z-манашка выступае ў Свята-Елісавецінскім манастыры 10 снежня 2023 года. Скрыншот:«Белсат»

На двухгадзінным сястрынскім сходзе таксама быў камандзір дабравольніцкага атраду імя князя Аляксандра Неўскага Міхаіл.

«Госці дзякуюць супрацоўнікам манастыра за дапамогу расейскім жаўнерам: цеплавізары, навушнікі, форму, ежу, лісты і гэтак далей і просяць у ёй не спыняцца», – распавядае «Хрысціянская візія» пасля прагляду трансляцыі.

Таксама Яўгенія і Міхаіл распавядалі, што Расея ўдзельнічае ў вайне з сатанізмам, у гэтай бітве нараджаецца новая Расея,  якая не ходзіць у «McDonald’s», казалі «мы возьмем Манхэтэн, а потым Берлін», паўтаралі іншыя наратывы расейскай прапаганды.

Міхаіл прызнаўся, што ў баях за Бахмут загінула 20 тысяч расейскіх салдат, што ён лічыць неймавернымі стратамі.

У канцы сустрэчы выступіў протаіерэй Андрэй Лемяшонак і распавёў, што Беларусь у 2020 годзе таксама хацелі падзяліць, але краіну выратаваў Лукашэнка з аўтаматам. Лемяшонак не саромеўся паралельна з гэтымі прамовамі разважаць пра Бога і яго любові да людзей.

Свята-Елізавецінскі манастыр і Лемяшонак ужо былі заўважаныя у падтрымцы вайны. Напрыклад, расейскі тэлеграм-канал «Дапамога братам (спецаперацыя)» дзякаваў манастыру «за ахвяраванні», якія павінны былі адправіцца на закупы цеплавізараў для расейскіх жаўнераў. Там часта дзякуюць асабіста Лемяшонку. Яшчэ манастыр збіраў сродкі на «дапамогу Данбасу».

Аналітыка
Ад манашак да былога амапаўца. Якія ініцыятывы ў Беларусі дапамагаюць расейскай агрэсіі
2023.02.07 07:16

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў