Улады абвесцілі пра датэрміновае выкананне гадавога плану росту ВУП


У студзені – кастрычніку ВУП Беларусі павялічыўся на 3,8 %, заявіў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў. Ён адсправаздачыўся, што, такім чынам, прагноз росту на 2023 год ужо выкананы, паведамляе Telegram-канал ураду.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускі аўтамабільны завод (БелАЗ). Жодзіна, Беларусь. 19 верасня 2022 года.
Фота: sb.by

Сёння ў Савеце Міністраў адбылася нарада, прысвечаная працы эканомікі. Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка казаў пра суцэльныя поспехі: за дзевяць месяцаў ВУП вырас на 3,5 %, рэальныя прыбыткі грамадзянаў у студзені – жніўні павялічыліся на 5,1 %, а ў верасні заробкі дасягнулі 1940 рублёў.

Кіраўнік ураду таксама запэўніў, што «у вонкавым гандлі захоўвацца збалансаванасць», а «супольныя з Нацбанкам захады дазволілі захаваць у прымальных параметрах узровень інфляцыі: 4,3 % да леташняга снежня».

Hавiны
Вонкавы гандаль Беларусі вярнуўся ў плюс пасля трох месяцаў дэфіцыту
2023.11.13 20:07

Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў паведаміў журналістам, што, паводле папярэдніх звестак за кастрычнік, рост ВУП Беларусі ўжо выканаў гадавы план.

«Мы з апярэджаннем дасягнулі ўзроўню ВУП, што адпавядае планавай задачы году: 3,8 %. Гэта было зроблена за кошт мабілізацыі рэзерваў у сектарах эканомікі – у прамысловасці, сельскай гаспадарцы. Рэзервы ёсць і ў гандлі, у будаўніцтве. Сёння аднаўляюцца практычна ўсе сектары, мы цалкам кампенсавалі страты на вонкавых рынках, у нас дастаткова добры тэмп росту заробкаў, прыбыткаў насельніцтва, узровень інфляцыі», – сказаў чыноўнік.

Гаворачы пра вонкавы гандаль, ён заявіў, што за дзевяць месяцаў фізічныя аб’ёмы экспарту выраслі на 27 %, «але гэта часткова нівелюецца цэнавым фактарам». «Сальда вонкавага гандлю таварамі і паслугамі ў нас дадатнае», – адзначыў міністр.

Паводле ягоных ацэнак, агулам «эканоміка развіваецца стабільна і ўстойліва».

Аналітыка
«Сітуацыя трымаецца на валаску». BEROC ацаніў перспектывы беларускай эканомікі і інфляцыі
2023.11.15 11:01

А міністр фінансаў Юрый Селівёрстаў паведаміў, што гадавы план прыбыткаў рэспубліканскага бюджэту плануецца датэрмінова выканаць у лістападзе і што сёлета «планаваўся дэфіцыт, але, мяркую, мы будзем у межах нулявых паказнікаў».

Агляд
Што трэба зрабіць для здароўя беларускай эканомікі? Тлумачаць эксперты BEROC
2023.11.02 15:36

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў