Улады распавялі, колькі замежнікаў скарысталіся бязвізам. Лічбы выглядаюць неверагодна


Дзяржаўны памежны камітэт сцвярджае, што за год у рамках бязвізавага рэжыму ў Беларусь уехала больш за паўмільёна замежнікаў.

З 15 красавіка 2022 года дзейнічае бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзянаў Літвы і Латвіі, а з 1 ліпеня 2022 года – для грамадзянаў Польшчы. Бязвіз будзе дзейнічаць да канца 2023 году.

Паводле Дзяржаўнага памежнага камітэту, з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбылі 504 649 замежнікаў: 329 136 грамадзянаў Літвы, 32 989 неграмадзянаў і 109 943 грамадзяніна Латвіі, а таксама 32 581 грамадзянін Польшчы.

Статыстыка па бязвізу ад Дзяржаўнага памежнага камітэту.
Фота: gpkgovby / Telegram

Толькі з пачатку 2023 году ў Беларусь заехала 119 647 жыхароў суседніх краін Еўразвязу: 80 869 грамадзян Літвы, 21 809 грамадзян і 6 110 неграмадзян Латвіі, а таксама 10 859 грамадзян Польшчы.

Hавiны
У Беларусі за год бязвізу затрымалі 18 турыстаў з Латвіі
2023.03.08 17:07

Варта адзначыць, што насельніцтва Літвы складае 2 млн 860 тысяч чалавек. Калі верыць лічбам Памежнага камітэту, то атрымліваецца, што цягам апошняга года па бязвізу Беларусь наведаў амаль што кожны восьмы (!) жыхар Літвы.

Агляд
Нашэсце расейцаў і бум унутранага турызму. Дзе адпачываюць беларусы і хто прыязджае да нас
2023.03.10 14:08

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў